Адкрытае акцыянернае таварыства «Ашчадны банк «Беларусбанк», размешчанае па адрасе: 220089, г. Мінск, праспект Дзяржынскага, д.18, інфармуе, што 12 лістапада 2018 года ў 11.00 запланавана правядзенне пасяджэння Камітэта па ўзаемадзеянні з мінарытарнымі акцыянерамі з наступным парадкам дня:
- Пра новую рэдакцыю Палажэння аб камітэце па ўзаемадзеянні з мінарытарнымі акцыянерамі;
- Пра арганізацыйныя пытанні правядзення сустрэчы з акцыянерамі Банка;
- Пра арганізацыйныя пытанні гадавога Агульнага сходу акцыянераў;
- Пра вынікі пераводу акцый ААТ «ААБ Беларусбанк».
Паведаміць пра жаданне прыняць удзел у пасяджэнні Камітэта па ўзаемадзеянні з мінарытарнымі акцыянерамі, а таксама ўдакладніць дату і час правядзення пасяджэння Камітэта можна па тэлефоне супрацоўніка сектара карпаратыўнага ўпраўлення: +375 17 309 04 08.