Адкрытае акцыянернае таварыства «Ашчадны банк «Беларусбанк», размешчанае па адрасе: 220089, г. Мінск, праспект Дзяржынскага, д.18, інфармуе, што 14 верасня 2018 гада ў 11.00 запланавана правядзенне пасяджэння Камітэта па ўзаемадзеянні з мінарытарнымі акцыянерамі з наступным парадкам дня:
- Аб прагнозах прыцягнення дэпазітаў фізічных асоб;
- Аб аказанні бязвыплатнай спонсарскай дапамогі да Міжнароднага дня інвалідаў інвалідам-акцыянерам ААТ «ААБ Беларусбанк»;
- Аб актуалізацыі даных, якія змяшчаюцца ў рэестры акцыянераў ААТ «ААБ Беларусбанк»;
- Аб разглядзе прапаноў акцыянера ААТ «ААБ Беларусбанк».
Паведаміць аб жаданні прыняць удзел у пасяджэнні Камітэта па ўзаемадзеянні з мінарытарнымі акцыянерамі, а таксама ўдакладніць дату і час правядзення пасяджэння Камітэта можна па тэлефоне супрацоўніка сектара карпаратыўнага кіравання: +375 17 309 04 08.