Адкрытае акцыянернае таварыства «Ашчадны банк «Беларусбанк», размешчанае па адрасе: 220089, г. Мінск, праспект Дзяржынскага, д.18, інфармуе, што 12 ліпеня 2018 года ў 15.00 запланавана правядзенне пасяджэння Камітэта па ўзаемадзеянні з мінарытарнымі акцыянерамі з наступным парадкам дня:
- Аб удасканаленні сістэмы дэпазітаў Банка;
- Аб зваротах акцыянераў Банка;
- Аб унясенні змяненняў у Дывідэндную палітыку Банка;
- Аб інфармаванні акцыянераў Банка;
- Аб раздзеле «Камітэт па ўзаемадзеянні з мінарытарнымі акцыянерамі» на сайце Банка.
Паведаміць аб жаданні прыняць удзел у пасяджэнні Камітэта па ўзаемадзеянні з мінарытарнымі акцыянерамі, а таксама ўдакладніць дату і час правядзення пасяджэння Камітэта можна па тэлефоне супрацоўніка сектара карпаратыўнага кіравання: +375 17 309 04 08.