Інфармуем, што 16.05.2018 было праведзена пасяджэнне Камітэта па ўзаемадзеянні з мінарытарнымі акцыянерамі ААТ «ААБ Беларусбанк» з наступнымі пытаннямі парадку дня:
- Аб удасканаленні сістэмы дэпазітаў Банка для фізічных асоб;
- Аб актуалізацыі даных рахункаў акцыянераў Банка для атрымання дывідэндаў;
- Аб правядзенні «гарачай лініі» з незалежнымі дырэктарамі;
- Аб плане работы Камітэта па ўзаемадзеянні з мінарытарнымі акцыянерамі ААТ «ААБ Беларусбанк на май 2018 - сакавік 2019 года.
З прынятымі рашэннямі можна азнаёміцца па адрасе: 220089, г. Мінск, праспект Дзяржынскага, д. 18, пак. 415.
Тэлефон для даведак:
+375 17 309 04 08.