Адкрытае акцыянернае таварыства «Ашчадны банк «Беларусбанк», размешчанае па адрасе: 220089, г. Мінск, праспект Дзяржынскага, д.18, інфармуе, што 16 мая 2018 года ў 11.00 запланавана правядзенне пасяджэння Камітэта па ўзаемадзеянні з мінарытарнымі акцыянерамі з наступным парадкам дня:
- Аб удасканаленні сістэмы дэпазітаў Банка, у тым ліку аб дэпазітах для ўдзельнікаў Вялікай Айчыннай вайны
- Аб актуалізацыі даных рахункаў акцыянераў для атрымання дывідэндаў
- Аб правядзенні «гарачай лініі» з незалежнымі дырэктарамі для акцыянераў і менеджменту.
Паведаміць аб жаданні прыняць удзел у пасяджэнні Камітэта па ўзаемадзеянні з мінарытарнымі акцыянерамі, а таксама ўдакладніць дату і час правядзення пасяджэння Камітэта можна па тэлефоне супрацоўніка сектара карпаратыўнага кіравання:
+375 17 309 04 08.