Адкрытае акцыянернае таварыства «Ашчадны банк «Беларусбанк», размешчанае па адрасе: 220089, г. Мінск, праспект Дзяржынскага, д.18, інфармуе, што 21 сакавіка 2018 гада ў 14.00 запланавана правядзенне пасяджэння Камітэта па ўзаемадзеянні з мінарытарнымі акцыянерамі з наступным парадкам дня:
- Аб прагнозах развіцця каналаў ДБА для фізічных асоб.
- Аб абмене ІПЧ «Маёмасць».
Паведаміць аб жаданні прыняць удзел у пасяджэнні Камітэта па ўзаемадзеянні з мінарытарнымі акцыянерамі, а таксама ўдакладніць дату і час правядзення пасяджэння Камітэта можна па тэлефоне супрацоўніка сектара карпаратыўнага кіравання:
+375 17 309 04 08.