Адкрытае акцыянернае таварыства «Ашчадны банк «Беларусбанк», размешчанае па адрасе: 220089, г. Мінск, праспект Дзяржынскага, д.18, інфармуе, што 9 лютага 2018 года ў 14.30 запланавана правядзенне пасяджэння Камітэта па ўзаемадзеянні з мінарытарнымі акцыянерамі з наступным парадкам дня:
- Аб праекце дывідэнднай палітыкі ААТ «ААБ Беларусбанк»;
- Аб рэкамендаваным памеры дывідэндаў па прывілеяваных акцыях Банка за 2017 год;
- Пра актуалізацыю Палажэння аб Камiтэце па ўзаемадзеянні з мінарытарнымі акцыянерамі;
- Аб арганізацыйных пытаннях правядзення гадавога Агульнага сходу акцыянераў Банка;
- Аб філіяльнай сетцы Банка.
Паведаміць аб жаданні прыняць удзел у пасяджэнні Камітэта па ўзаемадзеянні з мінарытарнымі акцыянерамі, а таксама ўдакладніць дату і час правядзення пасяджэння Камітэта можна па тэлефоне супрацоўніка сектара карпаратыўнага кіравання:
+375 17 309 04 08.