Адкрытае акцыянернае таварыства «Ашчадны банк «Беларусбанк», размешчанае па адрасе: 220089, г. Мінск, праспект Дзяржынскага, д.18, інфармуе, што 11 кастрычніка 2017 года ў 14.00 запланавана правядзенне пасяджэння Камітэта па ўзаемадзеянні з мінарытарнымі акцыянерамі з наступным парадкам дня:
- Аб выніках інфармавання акцыянераў, якія валодаюць акцыямі Банка не менш за 25 гадоў;
- Аб прамежкавых выніках пераводу акцый ААТ «ААБ Беларусбанк»;
- Аб аказанні ў 2017 годзе спонсарскай дапамогі да Міжнароднага дня інвалідаў інвалідам-акцыянерам ААТ «ААБ Беларусбанк»;
- Аб арганізацыйных пытаннях правядзення сустрэчы з акцыянерамі Банка ў снежні 2017 года, прымеркаванай да 95-годдзя Банка;
Паведаміць аб жаданні прыняць удзел у пасяджэнні Камітэта па ўзаемадзеянні з мінарытарнымі акцыянерамі, а таксама ўдакладніць дату і час правядзення пасяджэння Камітэта можна па тэлефоне супрацоўнікаў сектара карпаратыўнага кіравання:
+375 17 309 04 08.