Адкрытае акцыянернае таварыства «Ашчадны банк «Беларусбанк», размешчанае па адрасе: 220089, г. Мінск, праспект Дзяржынскага, д.18, інфармуе, што 14 чэрвеня 2017 года ў 14.30 запланавана правядзенне пасяджэння Камітэта па ўзаемадзеянні з мінарытарнымі акцыянерамі з наступнай павесткай дня:
- Аб аказанні бязвыплатнай (спонсарскай) дапамогі акцыянерам на набыццё пуцёвак у санаторыі.
- Аб дапрацоўцы праграмнага модуля «Кліент-банк WEB» і рэалізацыі рэкамендацый Камітэта.
- Аб дапрацоўцы праграмнага модуля «Інтэрнэт-банкінг» і рэалізацыі рэкамендацый Камітэта.
- Аб пытаннях афармлення плацежных карт Банка.
Паведаміць аб жаданні прыняць удзел у пасяджэнні Камітэта па ўзаемадзеянні з мінарытарнымі акцыянерамі, а таксама ўдакладніць дакладную дату і час правядзення пасяджэння Камітэта можна па тэлефоне супрацоўнікаў сектара карпаратыўнага кіравання:
+375 17 309 04 08;
+375 17 309 04 38.