Інфармуем, што 01.02.2017 было праведзена пасяджэнне Камітэта па ўзаемадзеянні з мінарытарнымі акцыянерамі ААТ «ААБ Беларусбанк» з наступнымі пытаннямі парадку дня:
- Аб пытаннях дзейнасці аддзела бяспекі інфармацыйных рэсурсаў дэпартамента бяспекі Банка, у тым ліку аб інтэрв'ю Панасюка А.А. у газеце «Наш банк сёння»;
- Аб уручэнні падарачных сертыфікатаў пры правядзенні гадавога Агульнага сходу акцыянераў ў 2017 годзе;
- Аб кандыдатурах у склад Камітэта па ўзаемадзеянні з мінарытарнымі акцыянерамі на 2017 год;
- Аб пераводзе акцый, набытых падчас правядзення закрытай падпіскі;
- Аб памеры дывідэндаў па прывілеяваных акцыях Банка за 2016 год;
- Аб спосабах апавяшчэння акцыянераў Банка аб выніках пераводу акцый.
З прынятымі рашэннямі можна азнаёміцца па адрасе: 220089, г. Мінск, праспект Дзяржынскага, д. 18, пак. 415.
Тэлефоны для даведак:
+375 17 309 04 08;
+375 17 309 11 23.