Адкрытае акцыянернае таварыства «Ашчадны банк «Беларусбанк», размешчанае па адрасе: 220089, г. Мінск, праспект Дзяржынскага, д.18, інфармуе, што 1 лютага 2017 года ў 14.00 запланавана правядзенне пасяджэння Камітэта па ўзаемадзеянні з мінарытарнымі акцыянерамі з наступнай павесткай дня:
- Аб пытаннях дзейнасці аддзела бяспекі інфармацыйных рэсурсаў дэпартамента бяспекі Банка, у т. л. аб інтэрв’ю Панасюка А.А. у газеце «Наш банк сёння»;
- Аб уручэнні падарачных сертыфікатаў пры правядзенні гадавога Агульнага сходу акцыянераў у 2017 годзе;
- Аб кандыдатурах у склад Камітэта па ўзаемадзеянні з мінарытарнымі акцыянерамі ў 2017 годзе;
- Аб пераводзе акцый, набытых падчас правядзення закрытай падпіскі;
- Аб памеры дывідэндаў па прывілеяваных акцыях Банка за 2016 год;
- Аб спосабах інфармавання акцыянераў Банка аб выніках пераводу акцый.
Паведаміць аб жаданні прыняць удзел у пасяджэнні Камітэта па ўзаемадзеянні з мінарытарнымі акцыянерамі, а таксама ўдакладніць дакладную дату і час правядзення пасяджэння Камітэта можна па тэлефонах супрацоўнікаў сектара карпаратыўнага кіравання:
+375 17 309 04 08;
+375 17 309 11 23.