Адкрытае акцыянернае таварыства «Ашчадны банк «Беларусбанк», размешчанае па адрасе: 220089, г. Мінск, праспект Дзяржынскага, д.18, інфармуе, што 21 верасня 2016 года ў 14.00 запланавана правядзенне пасяджэння Камітэта па ўзаемадзеянні з мінарытарнымі акцыянерамі з наступнай павесткай дня:
- Аб арганізацыйных пытаннях пераводу акцый ААТ «ААБ Беларусбанк»;
- Аб аказанні ў 2016 годзе спонсарскай дапамогі да Міжнароднага дня інвалідаў інвалідам-акцыянерам ААТ «ААБ Беларусбанк»;
- Аб прапановах па ўдасканаленні сістэмы «Кліент-банк»;
- Аб аказанні дапамогі ветэрану Вялікай Айчыннай вайны - акцыянеру ААТ «ААБ Беларусбанк» Максімавай Н.П.
Паведаміць аб жаданні прыняць удзел у пасяджэнні Камітэта па ўзаемадзеянні з мінарытарнымі акцыянерамі, а таксама ўдакладніць дакладную дату і час правядзення пасяджэння Камітэта можна па тэлефонах супрацоўнікаў сектара карпаратыўнага кіравання:
+375 17 309 04 08;
+375 17 309 11 23.