Адкрытае акцыянернае таварыства «Ашчадны банк «Беларусбанк», размешчанае па адрасе: 220089, г. Мінск, праспект Дзяржынскага, д. 18, інфармуе, што 5 мая 2016 года ў 14.00 запланавана правядзенне пасяджэння Камітэта па ўзаемадзеянні з мінарытарнымі акцыянерамі ААТ «ААБ Беларусбанк» з наступнай павесткай дня:
- Аб пашырэнні правоў акцыянераў і магчымасці заключэння акцыянернага пагаднення;
- Аб абслугоўванні індывідуальных прадпрымальнікаў і юрыдычных асоб ва ўстановах банка;
- Аб абмене ІПЧ «Маёмасць» на акцыі прыдпрыемстваў;
- Аб закрыцці нерухомых рахункаў кліентаў ва ўстановах банка;
- Аб ажыццяўленні ў інфакіёсках банка плацяжоў у сістэме «Разлік» наяўнымі грашыма;
- Аб функцыянаванні дадатку «М-банкінг».
Паведаміць аб жаданні прыняць удзел у пасяджэнні Камітэта па ўзаемадзеянні з мінарытарнымі акцыянерамі, а таксама ўдакладніць дакладную дату і час правядзення пасяджэння Камітэта можна па тэлефонах супрацоўнікаў сектара карпаратыўнага ўпраўлення:
+375 17 309 04 08;
+375 17 309 11 23.