Адкрытае акцыянернае таварыства «Ашчадны банк «Беларусбанк», размешчанае па адрасе: 220089, г. Мінск, праспект Дзяржынскага, д. 18, інфармуе, што 26 лютага 2016 года ў 14.00 запланавана правядзенне пасяджэння Камітэта па ўзаемадзеянні з мінарытарнымі акцыянерамі ААТ «ААБ Беларусбанк» з наступнай павесткай дня:
1. Аб памеры дывідэндаў па прывілеяваных акцыях за 2015 год.
2. Аб рубрыцы «PRO-кніга» карпаратыўнай газеты «Наш банк сёння».
3. Аб пытаннях павелічэння статутнага фонду банка.
Паведаміць аб жаданні прыняць удзел у пасяджэнні Камітэта, а таксама ўдакладніць дакладную дату і час правядзення пасяджэння можна па тэлефонах супрацоўнікаў сектара карпаратыўнага кіравання:
+375 17 309 04 08;
+375 17 309 11 23.