Адкрытае акцыянернае таварыства «Ашчадны банк «Беларусбанк», размешчанае па адрасе: 220089, г. Мінск, праспект Дзяржынскага, д. 18, інфармуе, што 28 жніўня 2015 года ў 14.00 запланавана правядзенне пасяджэння Камітэта па ўзаемадзеянні з мінарытарнымі акцыянерамі ААТ «ААБ Беларусбанк» з наступнай павесткай дня:
- Аб параметрах правядзення закрытай падпіскі на акцыі Банка ў 2015 годзе.
- Аб аказанні ў 2015 годзе да Дня інвалідаў Рэспублікі Беларусь спонсарскай дапамогі інвалідам-акцыянерам ААТ «ААБ Беларусбанк», у тым ліку работнікам Банка.
Паведаміць аб жаданні прыняць удзел у пасяджэнні Камітэта па ўзаемадзеянні з мінарытарнымі акцыянерамі, а таксама ўдакладніць дакладную дату і час правядзення пасяджэння Камітэта можна па тэлефонах супрацоўнікаў сектара карпаратыўнага кіравання:
+375 17 309 04 08;
+375 17 309 11 23.