Адкрытае акцыянернае таварыства «Ашчадны банк «Беларусбанк», размешчанае па адрасе: 220089, г. Мінск, праспект Дзяржынскага, д. 18, інфармуе, што 11 лютага 2015 года ў 16.00 запланавана правядзенне пасяджэння Камітэта па ўзаемадзеянні з мінарытарнымі акцыянерамі з наступнай павесткай дня:
- Аб разглядзе зваротаў акцыянераў Банка па пытаннях змянення колькасці і намінальнай вартасці прыналежных ім акцый;
- Аб удзеле ў падрыхтоўцы да правядзення гадавога Агульнага сходу акцыянераў;
- Аб актуалізацыі даных акцыянераў Банка;
- Аб прапановах па аптымізацыі Зборніка ўзнагароджанняў за аперацыі, выконваемыя ААТ «ААБ Беларусбанк»;
- Аб прапановах па павелічэнні тэрмінаў захоўвання дакументаў аб разліку дывідэндаў.
Паведаміць аб жаданні прыняць удзел у пасяджэнні Камітэта па ўзаемадзеянні з мінарытарнымі акцыянерамі, а таксама ўдакладніць дакладную дату і час правядзення пасяджэння Камітэта можна па тэлефонах супрацоўнікаў сектара карпаратыўнага кіравання:
+375 17 309 04 08;
+375 17 309 11 23.