Навіны для акцыянераў
04.04.2022

Інфармацыя аб выплаце дывідэндаў па акцыях ААТ «ААБ Беларусбанк»

Адкрытае акцыянернае таварыства «Ашчадны банк «Беларусбанк» паведамляе, што рашэннем Агульнага сходу акцыянераў ад 30 сакавіка 2022 года ўстаноўлены тэрмін выплаты дывідэндаў па выніках 2021 года не пазней за 22.04.2022.

Дывідэнды выплачваюцца ў наступным памеры:

  • па простых (звычайных) акцыях 0,004734 рублёў на адну акцыю;
  • па прывілеяваных акцыях 1 тыпу 0,05 рубля на адну акцыю;
  • па прывілеяваных акцыях 2 тыпу 0,012 рубля на адну акцыю.

Выплата дывідэндаў па акцыях банка ажыццяўляецца ў безнаяўным парадку шляхам пералічэння на рахункі акцыянераў, адкрытыя ў ААТ «ААБ Беларусбанк» і ў іншых банках Рэспублікі Беларусь.

Для атрымання дывідэндаў просім акцыянераў актуалізаваць плацежныя рэквізіты. Падрабязней тут.