Навіны для акцыянераў
26.02.2019

Інфармацыя аб правядзенні гадавога Агульнага сходу акцыянераў ААТ «ААБ Беларусбанк» 28.03.2019

Адкрытае акцыянернае таварыства «Ашчадны банк «Беларусбанк», размешчанае па адрасе: г. Мінск, праспект Дзяржынскага, 18, паведамляе, што ў адпаведнасці з рашэннем Наглядальнага савета адбудзецца гадавы Агульны сход акцыянераў ААТ «ААБ Беларусбанк» па выніках дзейнасці банка за 2018 год.

Дата і час правядзення сходу: 28 сакавіка 2019 года ў 12.00.

Месца правядзення сходу: г.Мінск, праспект Дзяржынскага, 18,

актавая зала ААТ «ААБ Беларусбанк».

Рэгістрацыя ўдзельнікаў сходу: з 10.00 да 11.45.

Парадак дня:

  1. Аб выніках працы Наглядальнага савета ААТ «ААБ Беларусбанк» у 2018 годзе.
  2. Аб справаздачы Праўлення ААТ «ААБ Беларусбанк» аб выніках фінансава-гаспадарчай дзейнасці банка за 2018 год (гадавая справаздача).
  3. Аб зацвярджэнні гадавой індывідуальнай бухгалтарскай (фінансавай) справаздачнасці ААТ «ААБ Беларусбанк» за 2018 год.
  4. Аб размеркаванні прыбытку, выплаце дывідэндаў за 2018 год і нарматывах размеркавання прыбытку ААТ «ААБ Беларусбанк» на 2019 год.
  5. Аб выплаце гадавых бонусаў за 2018 год членам Праўлення ААТ «ААБ Беларусбанк».
  6. Аб выбранні членаў Наглядальнага савета ААТ «ААБ Беларусбанк».
  7. Аб выбранні членаў Рэвізійнай камісіі ААТ «ААБ Беларусбанк».
  8. Аб выбранні членаў Камітэта па ўзаемадзеянні з мінарытарнымі акцыянерамі ААТ «ААБ Беларусбанк».

Спiс асоб, якія маюць права на ўдзел у гадавым Агульным сходзе акцыянераў ААТ «ААБ Беларусбанк», складаецца на падставе даных рэестра акцыянераў, сфарміраванага на 26 лютага 2019 года.

Акцыянеры могуць удзельнічаць у сходзе асабіста або праз сваіх прадстаўнікоў, чые паўнамоцтвы павінны быць завераны адпаведным чынам.

Для рэгістрацыі акцыянерам неабходна пры сабе мець:

юрыдычным асобам – службовае сведчанне кіраўніка (іншы сцвярджаючы дакумент) і дакумент, які сведчыць асобу; для іншага прадстаўніка - даверанасць на прадстаўленне інтарэсаў юрыдычнай асобы на сходзе акцыянераў ААТ «ААБ Беларусбанк» і дакумент, які сведчыць асобу;

фізічным асобам – дакумент, які сведчыць асобу; прадстаўнікам - даверанасць, засведчаная ва ўстаноўленым парадку, і дакумент, які сведчыць асобу.

Інфармацыя да сходу акцыянераў прадстаўляецца для азнаямлення акцыянерам па месцы знаходжання банка: г. Мінск, праспект Дзяржынскага, 18 з 8.30 да 17.30 з панядзелка па чацвер і з 8.30 да 16.15 у пятніцу:

– аб дзейнасці банка у 2018 годзе – 07.03.2019-27.03.2019;

– па пытаннях парадку дня – 26.03.2019-27.03.2019.

Тэлефон для даведак: +375 17 309 04 08.