Архіў за 2013-2017 гг.
22.02.2017

Інфармуем акцыянераў банка аб правядзенні гадавога Агульнага сходу акцыянераў ААТ «ААБ Беларусбанк»

Адкрытае акцыянернае таварыства «Ашчадны банк «Беларусбанк», размешчанае па адрасе: г. Мінск, праспект Дзяржынскага, 18, паведамляе, што ў адпаведнасці з рашэннем Наглядальнага савета адбудзецца гадавы Агульны сход акцыянераў па выніках дзейнасці банка за 2016 год.

Дата і час правядзення сходу: 29 сакавіка 2017 года ў 11.00.

Месца правядзення сходу: г.Мінск, праспект Дзяржынскага, 18, актавая зала.

Рэгістрацыя ўдзельнікаў сходу: з 09.30 да 10.45.

Павестка дня гадавога Агульнага сходу акцыянераў:

  1. Аб рабоце Наглядальнага савета банка ў 2016 годзе.
  2. Аб гадавой справаздачы аб выніках фінансава-гаспадарчай дзейнасці банка ў 2016 годзе і задачах банка на 2017 год.
  3. Аб гадавой бухгалтарскай (фінансавай) справаздачнасці за 2016 год.
  4. Аб размеркаванні прыбытку, выплаце дывідэндаў за 2016 год і нарматывах размеркавання прыбытку на 2017 год.
  5. Аб выбранні членаў Наглядальнага савета банка.
  6. Аб выбранні членаў Рэвізійнай камісіі банка.
  7. Аб выбранні членаў Камітэта па ўзаемадзеянні з мінарытарнымі акцыянерамі банка.
  8. Аб выплаце гадавых бонусаў кіраўніку, намеснікам кіраўніка і членам Праўлення банка па выніках работы за 2016 год.
  9. Аб унясенні змяненняў і дапаўненняў у Статут.

Спіс асоб, якія маюць права на ўдзел у гадавым Агульным сходзе акцыянераў ААТ «ААБ Беларусбанк», складаецца на падставе даных рэестра акцыянераў, сфарміраванага на 3 сакавіка 2017 года.

Акцыянеры могуць удзельнічаць у сходзе асабіста або праз сваіх прадстаўнікоў, чые паўнамоцтвы павінны быць засведчаны адпаведным чынам.

Рэгістрацыя акцыянераў ажыццяўляецца на падставе:

для акцыянераў-юрыдычных асоб – службовага пасведчання кіраўніка (іншага пацвярджальнага дакумента) і дакумента, які сведчыць асобу; для іншага прадстаўніка – даверанасці на прадстаўленне юрыдычнай асобы на сходзе акцыянераў ААТ «ААБ Беларусбанк» і дакумента, які сведчыць асобу;

для акцыянераў-фізічных асоб – дакумента, які сведчыць асобу; для прадстаўнікоў – даверанасці, засведчанай у вызначаным парадку, і дакумента, які сведчыць асобу.

Інфармацыя да сходу акцыянераў будзе даступна акцыянерам Банка па адрасе: г. Мінск, праспект Дзяржынскага, 18, з 8.30 да 17.30 з панядзелка па чацвер і з 8.30 да 16.15 у пятніцу:

аб дзейнасці банка ў 2016 годзе – з 7 па 28 сакавіка 2017 года;

па пытаннях павесткі дня – з 24 па 28 сакавіка 2017 года.

Тэлефоны для даведак: +375 17 309 04 08; +375 17 309 11 23.