Архіў за 2013-2017 гг.
23.01.2017

ААТ «ААБ Беларусбанк» атрымаў узнагароду «Банк №1»

Паважаныя акцыянеры!

Інфармуем Вас аб тым, што ААТ «ААБ Беларусбанк» стала пераможцам

Міжнароднага конкурсу «Выбар года 2016» у намінацыі «Банк №1» у Беларусі.

image001

Арганізацыйны камітэт XV Міжнароднага фестывалю-конкурсу «Выбар года» назваў ААТ «Акцыянерны Ашчадны банк «Беларусбанк» лідарам у намінацыі «Банк №1» у Беларусі. Узнагароду — медаль «Выбар года 2016» — уручылі падчас урачыстай цырымоніі, якая адбылася 9 снежня.

Рашэнне грунтуецца на маркетынгавым даследаванні спажывецкіх патрэб, меркаванні экспертнага савета, рэкламнай камісіі, журы і аргкамітэта конкурсу. Міжнародны фестываль-конкурс «Выбар года» ў Беларусі пачаў сваю дзейнасць у 2002 годзе. Гэта агульнанацыянальны штогадовы праект, які займаецца вызначэннем і далейшай папулярызацыяй найбольш якасных і вядомых тавараў і паслуг у розных таварных катэгорыях на беларускім рынку. Асноўная мэта праекта – комплексная ацэнка якасці і папулярнасці канкрэтнага тавару ці паслугі сярод спажыўцоў і экспертаў-прафесіяналаў з мэтай выбару-выяўлення лідараў года ў кожнай намінацыі.

Праект ініцыяваны кампаніяй Fеstivals International (USA) і European Marketing Foundation (Еўрапейскі фонд сацыяльных даследаванняў, Брусель, Бэльгія) пры European Chamber of Commerce Industry and Trade (Brussels) (Еўрапейская Гандлёвая Палата, Брусель). Аргкамітэт ахоплівае практычна ўсе прадстаўленыя на рынку гандлёвыя маркі, падаўшы да разгляду ў даследаваннях 10—20, а то і больш тавараў у адной канкрэтнай, выразна сфармуляванай намінацыі. Штогод з’яўляецца некалькі новых намінацый.