Архіў за 2013-2017 гг.
23.01.2017

Парадак абрання членаў Камітэта па ўзаемадзеянні з мінарытарнымі акцыянерамі

Члены Камітэта выбіраюцца Агульным сходам акцыянераў Банка.

Кожны мінарытарны акцыянер можа прапанаваць сваю кандыдатуру або кандыдатуру іншага мінарытарнага акцыянера ў якасці кандыдата ў члены Камітэта. Для гэтага неабходна ў адрас Банка накіраваць пісьмовы зварот, які ўтрымлівае наступныя звесткі пра кандыдата:

прозвішча, уласнае імя, імя па бацьку (калі такое маецца);

дату і месца нараджэння;

атрыманая адукацыя;

месца працы і займаемая пасада;

месца жыхарства і кантактны тэлефон;

іншыя звесткі, якія кандыдат палічыць неабходным паведаміць.

 

Прыкладная форма «Звесткі пра кандыдата ў члены Камітэта»

 

Прапанова мінарытарнага акцыянера павінна паступіць у Банк не пазней за 30 каляндарных дзён пасля заканчэння справаздачнага года (да 30 студзеня) разам з пісьмовай згодай вылучаемага кандыдата.

 

Прыкладная форма «Згода кандыдата ў члены Камітэта»