Архіў за 2013-2017 гг.
21.02.2014

Гадавы Агульны сход акцыянераў ААТ "ААБ Беларусбанк" адбудзецца 28.03.2014

Адкрытае акцыянернае таварыства

«Ашчадны банк «Беларусбанк», размешчанае па адрасе: г. Мінск, праспект Дзяржынскага, 18, паведамляе, што ў адпаведнасці з рашэннем Наглядальнага савета ААТ «ААБ Беларусбанк» праводзіцца гадавы Агульны сход акцыянераў па выніках работы банка за 2013 год

Дата і час правядзення сходу: 28 сакавіка 2014 года ў 12.00.

Месца правядзення: г. Мінск, пр-т Дзяржынскага, 18, актавая зала.

ПАРАДАК ДНЯ: 

  1. Аб выніках работы Наглядальнага савета банка ў 2013 годзе.
  2. Аб выніках фінансава-гаспадарчай дзейнасці ААТ «ААБ Беларусбанк» у 2013 годзе і задачах банка на 2014 год.
  3. Аб заключэнні Рэвізійнай камісіі ААТ «ААБ Беларусбанк» па выніках правядзення рэвізіі фінансавай і гаспадарчай дзейнасці банка ў 2013 годзе.
  4. 4. Аб зацвярджэнні гадавой справаздачы ААТ «ААБ Беларусбанк» за 2013 год: бухгалтарскага балансу, справаздачы аб прыбытку і стратах, справаздачы аб змяненні капіталу, справаздачы аб руху грашовых сродкаў; аб аўдытарскім заключэнні па бухгалтарскай справаздачнасці за 2013 год.
  5. Аб размеркаванні прыбытку, выплаце дывідэндаў за 2013 год і нарматывах размеркавання прыбытку на 2014 год.
  6. Аб выбранні членаў Наглядальнага савета ААТ «ААБ Беларусбанк».
  7. Аб выбранні членаў Рэвізійнай камісіі ААТ «ААБ Беларусбанк».
  8. Аб выбранні членаў Камітэта па ўзаемадзеянні з мінарытарнымі акцыянерамі ААТ «ААБ Беларусбанк».

Дата складання спісу асоб, якія маюць права на ўдзел у гадавым Агульным сходзе акцыянераў ААТ «ААБ Беларусбанк» - 3 сакавіка 2014 года.

Акцыянеры могуць удзельнічаць у сходзе асабіста або праз сваіх прадстаўнікоў, чые паўнамоцтвы павінны быць адпаведным чынам завераны.

Рэгістрацыя ўдзельнікаў сходу з 10.30 да 11.45.

Для рэгістрацыі акцыянерам неабходна пры сабе мець:

юрыдычным асобам: кіраўнікам - службовае пасведчанне (іншы сцвярджаючы дакумент) і пашпарт; іншаму прадстаўніку - даверанасць на прадстаўленне юрыдычнай асобы на сходзе акцыянераў ААТ «ААБ Беларусбанк» і пашпарт;

фізічным асобам: пашпарт; прадстаўнікам - даверанасць, засведчаную ва ўстаноўленым парадку, і пашпарт.

Інфармацыя па пытаннях парадку дня прадстаўляецца акцыянерам ААТ «ААБ Беларусбанк» з 25 па 28 сакавіка 2014 года - па месцы знаходжання банка: г. Мінск, праспект Дзяржынскага, 18, з 8.30 да 17.30.

Тэлефоны для даведак: (8-017) 309 04 08, 309 11 23.