Інфармуем аб выніках правядзення 28 сакавіка 2024 года гадавога Агульнага сходу акцыянераў ААТ «ААБ Беларусбанк» у завочнай форме.
Акцыянерамі банка разгледжаны наступныя пытанні парадку дня сходу:
- Аб гадавой справаздачы ААТ «ААБ Беларусбанк» за 2023 год (гадавая справаздача ўключае справаздачу аб працы Наглядальнага савета Банка, інфармацыю аб сістэме карпаратыўнага кіравання Банка, справаздачу Праўлення Банка аб выніках фінансава-гаспадарчай дзейнасці за справаздачны год, справаздачу аб ходзе рэалізацыі Стратэгіі развіцця Банка, справаздачу аб выніках дзейнасці Камітэта па ўзаемадзеянні з мінарытарнымі акцыянерамі).
- Аб зацвярджэнні гадавой індывідуальнай бухгалтарскай (фінансавай) справаздачнасці ААТ «ААБ Беларусбанк» за 2023 год.
- Аб размеркаванні прыбытку, выплаце дывідэндаў за 2023 год.
- Аб выплаце гадавых бонусаў членам Праўлення ААТ «ААБ Беларусбанк».
- Аб выбранні членаў Наглядальнага савета ААТ «ААБ Беларусбанк».
- Аб выбранні членаў Рэвізійнай камісіі ААТ «ААБ Беларусбанк».
- Аб выбранні членаў Камітэта па ўзаемадзеянні з мінарытарнымі акцыянерамі ААТ «ААБ Беларусбанк».
- Аб зацвярджэнні новай рэдакцыі Палажэння аб Наглядальным савеце Адкрытага акцыянернага таварыства «Сберегательный банк «Беларусбанк».
- Аб зацвярджэнні новай рэдакцыі Рэгламенту падбору і ацэнкі кандыдатаў у члены Наглядальнага савета ААТ «ААБ Беларусбанк».
У галасаванні прынялі ўдзел акцыянеры – уладальнікі простых (звычайных) акцый з правам голасу, якім належыць 54 787 159 680 галасамі, што складае 99,4% ад агульнай колькасці акцый, якія маюць права голасу.
Па ўсіх пытаннях парадку дня прыняты станоўчыя рашэнні.
Па выніках галасавання зацверджаны гадавая справаздача, гадавая індывідуальная бухгалтарская (фінансавая) справаздачнасць за 2023 год, лакальныя прававыя акты банка ў новай рэдакцыі.
Прыняты рашэнні аб выплаце гадавых бонусаў членам Праўлення банка, аб размеркаванні прыбытку, выплаце дывідэндаў за 2023 год. Дывідэнды па прывілеяваных акцыях 1 тыпу складуць 0,05 рубля на адну акцыю, па прывілеяваных акцыях 2 тыпу - 0,0095 рубля. Дывідэнды па простых (звычайных) акцыях устаноўлены ў памеры 0,00598224 рубля на адну акцыю. Тэрмін выплаты дывідэндаў - не пазней за 19 красавіка 2024 года.
Сходам выбраны склады Наглядальнага савета банка, Рэвізійнай камісіі і Камітэта па ўзаемадзеянні з мінарытарнымі акцыянерамі.
Кантактны тэлефон: +375 17 309 03 32.