Інфармуем аб правядзенні 29 снежня 2021 года пазачарговага Агульнага сходу акцыянераў у завочнай форме з павесткай дня:
- Аб унясенні змяненняў у статут Адкрытага акцыянернага таварыства «Ашчадны банк «Беларусбанк».
- Аб унясенні дапаўнення ў Палажэнне аб Агульным сходзе акцыянераў Адкрытага акцыянернага таварыства «Ашчадны банк «Беларусбанк».
- Аб унясенні дапаўнення ў Палажэнне аб Камітэце па ўзаемадзеянні з мінарытарнымі акцыянерамі ААТ «ААБ Беларусбанк».
Прагаласавала 99,12% (36 787 135 251 голас) ад агульнай колькасці акцый, маючых права голасу.
Па ўсіх пытаннях павесткі дня прыняты станоўчыя рашэнні.
Унесены змяненні ў Статут Адкрытага акцыянернага таварыства «Ашчадны банк «Беларусбанк» і зацверджана Дапаўненне 1 да Палажэння аб Агульным сходзе акцыянераў Адкрытага акцыянернага таварыства «Ашчадны банк «Беларусбанк», зацверджанага Агульным сходам акцыянераў банка 05.01.2021 (пратакол 1.1.).
Актуалізацыя Статута Адкрытага акцыянернага таварыства «Ашчадны банк «Беларусбанк» і Палажэння аб Агульным сходзе акцыянераў Адкрытага акцыянернага таварыства «Ашчадны банк «Беларусбанк» абумоўлена ўнясеннем змяненняў у Закон Рэспублікі Беларусь ад 09.12.1992 № 2020-XII «Аб гаспадарчых таварыствах» і дзеючай практыкай у галіне карпаратыўнага кіравання.
Асноўныя змяненні:
- удакладнены тэрміны паступлення прапаноў у павестку дня гадавога сходу акцыянераў (не пазней за 60 каляндарных дзён пасля заканчэння справаздачнага года) і інфармавання аб яго правядзенні (не пазней чым за 20 каляндарных дзён да правядзення), тэрміны разгляду банкам заявы акцыянера аб атрыманні інфармацыі аб банку (да 10 каляндарных дзён з даты паступлення заявы), а таксама тэрміны размяшчэння інфармацыі аб выніках сходу ў завочнай/змешанай форме (не пазней за 10 каляндарных дзён пасля даты заканчэння сходу);
- кампетэнцыя Наглядальнага савета дапоўнена наступнымі функцыямі: забеспячэнне арганізацыі сістэмы карпаратыўнага кіравання, вызначэнне карпаратыўных правіл, ажыццяўленне кантролю за эфектыўнасцю практыкі карпаратыўнага кіравання ў банку; урэгуляванне спрэчак паміж органамі банка і яго акцыянерамі; зацвярджэнне незалежнай ацэнкі кошту неграшовых укладаў у статутны фонд банка на падставе заключэння аб ацэнцы або заключэння экспертызы дакладнасці ўнутранай ацэнкі кошту неграшовых укладаў;
- замацавана права Наглядальнага савета ўносіць прапановы аб вылучэнні кандыдатаў у склад органаў банка, калі такія прапановы не паступілі ад акцыянераў або паступілі ў колькасці, меншай за вызначаную Статутам і ЛПА банка;
- дапоўнены Пералік інфармацыі аб дзейнасці банка, прадстаўляемай акцыянерам не менш чым за 20 дзён да правядзення гадавога сходу;
- прадугледжана права юрыдычнай асобы, маючай права на ўдзел у сходзе, на прастаўленне пячаткі гэтай юрыдычнай асобы на бюлетэні для завочнага галасавання і інш.
Дапаўненне 1 да Палажэння аб Агульным сходзе акцыянераў банка ўступіць у сілу з даты рэгістрацыі адпаведных змяненняў у Статут.
Зацверджана Дапаўненне 1 да Палажэння аб Камітэце па ўзаемадзеянні з мінарытарнымі акцыянерамі ААТ «ААБ Беларусбанк», зацверджанага Агульным сходам акцыянераў банка 28.08.2020 (пратакол № 5.1).
Палажэнне аб Камітэце па ўзаемадзеянні з мінарытарнымі акцыянерамі ААТ «ААБ Беларусбанк» актуалізавана з улікам дзеючай практыкі ў галіне карпаратыўнага кіравання і ўступлення ў сілу Закона Рэспублікі Беларусь ад 07.05.2021 №99-З «Аб абароне персанальных даных».
Асноўныя змяненні прадугледжваюць: магчымасць правядзення пасяджэнняў у завочнай форме (з перавагай вочных пасяджэнняў); старшынства члена Камітэта ў выпадку адсутнасці Старшыні; унясенне прапаноў па кандыдатурах у члены Камітэта на працягу 60 дзён з пачатку года, наступнага за справаздачным; вызначэнне парадку разгляду зваротаў акцыянераў, паступіўшых у Камітэт (да Старшыні Камітэта); неабходнасць згоды на апрацоўку персанальных даных членаў Камітэта і іншыя рэдакцыйныя праўкі.
Тэлефон для даведак: +375 17 309 06 00.