Інфармуем аб выніках правядзення 26 сакавіка 2021 года гадавога Агульнага сходу акцыянераў ААТ «ААБ Беларусбанк» у завочнай форме.
У галасаванні прынялі ўдзел 47 акцыянераў, якія валодаюць 36 985 291 239 галасамі, што складае 99,65 % ад агульнай колькасці акцый, якія маюць права голасу. Рэкамендацыі Наглядальнага савета ўлічаны, па ўсіх пытаннях павесткі дня прыняты станоўчыя рашэнні.
На сходзе акцыянераў зацверджана гадавая справаздача, гадавая індывідуальная бухгалтарская (фінансавая) справаздачнасць за 2020 год.
Прынята рашэнне аб размеркаванні прыбытку, выплаце дывідэндаў за 2020 год і нарматывах размеркавання прыбытку банка на 2021 год. Дывідэнды па прывілеяваных акцыях 1 тыпу складуць 0,65 рубля на адну акцыю, па прывілеяваных акцыях 2 тыпу - 0,51 рубля. Дывідэнды па простых (звычайных) акцыях устаноўлены ў памеры 0,002709 рубля на адну акцыю. Тэрмін выплаты дывідэндаў - не пазней за 22 красавіка 2021 года.
Сходам выбраны склады Наглядальнага савета банка, Рэвізійнай камісіі і Камітэта па ўзаемадзеянні з мінарытарнымі акцыянерамі.
Кантактны тэлефон: +375 17 309 04 08.