Адкрытае акцыянернае таварыства «Ашчадны банк «Беларусбанк», размешчанае па адрасе 220089, г. Мінск, праспект Дзяржынскага, д. 18, паведамляе аб правядзенні 1 лютага 2019 года пазачарговага Агульнага сходу акцыянераў у завочнай форме ў адпаведнасці з рашэннем Наглядальнага савета ААТ «ААБ Беларусбанк» ад 19.12.2018 (пратакол № 19.9).
У парадак дня пазачарговага Агульнага сходу акцыянераў уключаны наступныя пытанні:
- Аб зацвярджэнні Дадатку 1 да Кодэкса карпаратыўнага кіравання Банка і банкаўскага холдынгу;
- Аб зацвярджэнні Рэгламенту ацэнкі кандыдатаў у члены Наглядальнага савета Банка;
- Аб зацвярджэнні новай рэдакцыі Палажэння аб Камiтэце па ўзаемадзеянні з мінарытарнымі акцыянерамі Банка;
- Аб устанаўленні памераў узнагароджанняў членаў Камітэта па ўзаемадзеянні з мінарытарнымі акцыянерамі Банка;
- Аб унясенні змяненняў у рашэнне Агульнага сходу акцыянераў
ААТ «ААБ Беларусбанк» ад 31.05.2013 (пратакол № 4).
Акцыянеры ААТ «ААБ Беларусбанк» могуць самастойна азнаёміцца з інфармацыяй па пытаннях парадку дня і запоўніць бюлетэні для завочнага галасавання да 30 студзеня 2019 года ўключна, а таксама з рашэннямі, прынятымі пазачарговым Агульным сходам акцыянераў Банка пасля 1 лютага 2019 года па адрасе: г. Мінск , праспект Дзяржынскага, д. 18, пак. 415.
Дата заканчэння прыёму бюлетэняў - 30 студзеня 2019 года.