Адкрытае акцыянернае таварыства «Ашчадны банк «Беларусбанк», размешчанае па адрасе: г. Мінск, праспект Дзяржынскага, 18, паведамляе, што ў адпаведнасці з рашэннем Наглядальнага савета адбудзецца гадавы Агульны сход акцыянераў па выніках дзейнасці банка за 2016 год.
Дата і час правядзення сходу: 29 сакавіка 2017 года ў 11.00.
Месца правядзення сходу: г.Мінск, праспект Дзяржынскага, 18, актавая зала.
Рэгістрацыя ўдзельнікаў сходу: з 09.30 да 10.45.
Павестка дня гадавога Агульнага сходу акцыянераў:
- Аб рабоце Наглядальнага савета банка ў 2016 годзе.
- Аб гадавой справаздачы аб выніках фінансава-гаспадарчай дзейнасці банка ў 2016 годзе і задачах банка на 2017 год.
- Аб гадавой бухгалтарскай (фінансавай) справаздачнасці за 2016 год.
- Аб размеркаванні прыбытку, выплаце дывідэндаў за 2016 год і нарматывах размеркавання прыбытку на 2017 год.
- Аб выбранні членаў Наглядальнага савета банка.
- Аб выбранні членаў Рэвізійнай камісіі банка.
- Аб выбранні членаў Камітэта па ўзаемадзеянні з мінарытарнымі акцыянерамі банка.
- Аб выплаце гадавых бонусаў кіраўніку, намеснікам кіраўніка і членам Праўлення банка па выніках работы за 2016 год.
- Аб унясенні змяненняў і дапаўненняў у Статут.
Спіс асоб, якія маюць права на ўдзел у гадавым Агульным сходзе акцыянераў ААТ «ААБ Беларусбанк», складаецца на падставе даных рэестра акцыянераў, сфарміраванага на 3 сакавіка 2017 года.
Акцыянеры могуць удзельнічаць у сходзе асабіста або праз сваіх прадстаўнікоў, чые паўнамоцтвы павінны быць засведчаны адпаведным чынам.
Рэгістрацыя акцыянераў ажыццяўляецца на падставе:
для акцыянераў-юрыдычных асоб – службовага пасведчання кіраўніка (іншага пацвярджальнага дакумента) і дакумента, які сведчыць асобу; для іншага прадстаўніка – даверанасці на прадстаўленне юрыдычнай асобы на сходзе акцыянераў ААТ «ААБ Беларусбанк» і дакумента, які сведчыць асобу;
для акцыянераў-фізічных асоб – дакумента, які сведчыць асобу; для прадстаўнікоў – даверанасці, засведчанай у вызначаным парадку, і дакумента, які сведчыць асобу.
Інфармацыя да сходу акцыянераў будзе даступна акцыянерам Банка па адрасе: г. Мінск, праспект Дзяржынскага, 18, з 8.30 да 17.30 з панядзелка па чацвер і з 8.30 да 16.15 у пятніцу:
аб дзейнасці банка ў 2016 годзе – з 7 па 28 сакавіка 2017 года;
па пытаннях павесткі дня – з 24 па 28 сакавіка 2017 года.
Тэлефоны для даведак: +375 17 309 04 08; +375 17 309 11 23.