Адкрытае акцыянернае таварыства «Ашчадны банк «Беларусбанк», размешчанае па адрасе 220089, г. Мінск, праспект Дзяржынскага, д. 18, паведамляе аб правядзенні 30 мая 2014 года ў адпаведнасці з Загадам Старшыні Праўлення ААТ «ААБ Беларусбанк» пазачарговага Агульнага сходу акцыянераў у завочнай форме з наступным парадкам дня:
1.1. Аб зацвярджэнні дапаўнення 2 да Палажэння аб парадку налічэння і выплаты дывідэндаў па акцыях ААТ «ААБ Беларусбанк», зацверджаным Агульным сходам акцыянераў Банка 30.09.2011 (пратакол № 15.3).
1.2. Аб узгадненні Дагавора аб узаемадзеянні ДУА «Мінскі фінансава-эканамічны каледж» з ААТ «ААБ Беларусбанк» пры падрыхтоўцы спецыялістаў.
1.3. Аб змяненні памераў ўзнагароджанняў членам Камітэта па ўзаемадзеянні з мінарытарнымі акцыянерамі ААТ «ААБ Беларусбанк».
1.4. Аб мэтазгоднасці правядзення закрытай падпіскі на акцыі ААТ «ААБ Беларусбанк».
Акцыянеры ААТ «ААБ Беларусбанк» могуць азнаёміцца з інфармацыяй па пытанні парадку дня і запоўніць бюлетэнь для завочнага галасавання (па 26 мая 2014 года), а таксама з рашэннем, прынятым пазачарговым агульным сходам акцыянераў банка (пасля 30 мая 2014 года), па адрасе: г.Мінск, праспект Дзяржынскага, д. 18, пакой 415.
Дата заканчэння прыёму бюлетэняў – 26 мая 2014 года.
Прыняўшымі ўдзел у Агульным сходзе акцыянераў лічацца асобы, запоўненыя бюлетэні якіх атрыманы ў вызначаным парадку.
Тэлефоны для даведак: (8 017) 309 04 08, 309 11 23.