Інфармуем, што 06.02.2009 праведзены пазачарговы Агульны сход акцыянераў ААТ «ААБ Беларусбанк» у завочнай форме па пытаннях аказання бязвыплатнай (спонсарскай) дапамогі і зацвярджэння Дадатку 2 да Палажэння аб службе ўнутранага аўдыту ААТ «ААБ Беларусбанк».
У апытанні прынялі ўдзел акцыянеры, якія валодаюць у сукупнасці 2 232 806 401 голасам або 97,61 % ад агульнай колькасці акцый, якія маюць права голасу.
У адпаведнасці з п. 9.12 Статута банка рашэнні па ўсіх пытаннях, вынесеных на пазачарговы Агульны сход акцыянераў, прыняты.
З прынятымі Агульным сходам акцыянераў рашэннямі можна азнаёміцца па месцы знаходжання банка.