Беларусбанк стаў партнёрам другога міжнароднага тэніснага турніру на Кубак Пасольства Расійскай Федэрацыі ў Рэспубліцы Беларусь, які прайшоў у Мінску 5-6 красавіка. Спартыўнае мерапрыемства было прысвечана Дню яднання народаў Беларусі і Расіі. На кортах сталічнага Палаца тэніса сабраліся 16 пар тэнісістаў, па восем ад кожнай краіны. У ліку ўдзельнікаў турніру — вядомыя палітыкі, спартсмены, касманаўты, грамадскія дзеячы, прадстаўнікі бізнесу, у т. л. Беларусбанка.
Адкрыў аматарскі тэнісны турнір пасол Расіі ў Беларусі Барыс Грызлоў. Кіраўнік дыпмісіі адзначыў, што ў мінулым годзе адзначаўся 25-гадовы юбілей з дня падпісання Дагавору аб стварэнні Саюзнай дзяржавы. За мінулую чвэрць стагоддзя сувязі паміж народамі Расіі і Беларусі істотна ўмацаваліся:
— Мы рэалізавалі шмат узаемавыгадных ініцыятыў у сферы інтэграцыі. І спорт у гэтым плане не адстае.
Тэмп спаборніцтвам задалі зоркі сусветнага спорту. Пераможца турніру серыі Вялікага Шлема Анастасія Мыскіна разам з беларускім тэнісістам Іллёй Івашкам, уладальнікам тытула турніру ATP, правялі паказальны матч.
Аказаць падтрымку ўдзельнікам спаборніцтваў і зарадзіць касмічным настроем прыйшлі вядомыя касманаўты Марына Васілеўская і Алег Навіцкі.
Беларусбанк не толькі ўнёс свой уклад у арганізацыю і правядзенне турніру, але і дзякуючы пары з намеснікаў старшыні праўлення Дзмітрыя Краскоўскага і Сяргея Мельніка на практыцы прадэманстраваў прыхільнасць каштоўнасцям здаровага ладу жыцця.
— Мы ўжо шмат гадоў падтрымліваем спорт як у рамках партнёрскіх праграм, так і дзякуючы сацыяльнаму праекту «Пераможам разам». Банк прасоўвае філасофію здаровага ладу жыцця не толькі ў калектыве, але і сярод кліентаў і партнёраў. Гістарычна склалася, што спорт валодае велізарнай кансалідуючай сілай, умацоўвае дружалюбныя сувязі і спрыяе развіццю міжнароднага супрацоўніцтва. Падтрымаўшы гэты турнір, напоўнены духам спартыўнага адзінства, мы падкрэсліваем, што падзяляем глыбіню інтэграцыйных працэсаў ва ўсіх сферах жыцця паміж брацкімі народамі, — адзначыў намеснік старшыні праўлення Дзмітрый Краскоўскі.
На турніры юныя прыхільнікі тэніса пераймалі вопыт у зорак сусветнага спорту, а таксама змаглі атрымаць аўтографы і зрабіць памятныя фатаграфіі са сваімі кумірамі. Захапленне і радасць дзяцей сталі пацвярджэннем важнасці правядзення такіх мерапрыемстваў для папулярызацыі спорту і выхавання будучых чэмпіёнаў.
Упраўленне камунікацый, маркетынгу і рэкламы