З 11 сакавіка ў кліентаў — фізічных асоб з’явілася магчымасць не толькі набыць у Беларусбанка, але і прадаць яму зліткавыя (інвестыцыйныя) манеты Нацыянальнага банка Рэспублікі Беларусь «Славянка» з золата і серабра.
Зліткавая (інвестыцыйная) манета «Славянка» выпускаецца Нацыянальным банкам Рэспублікі Беларусь з 2013 года. Яна прызначана для інвеставання і накаплення грашовых сродкаў. Кошт манеты вызначаецца з улікам цэн, якія склаліся на міжнародным рынку каштоўных металаў.
Азнаёміцца з цэнамі і ўмовамі куплі зліткавых (інвестыцыйных) манет «Славянка» ў Беларусбанку можна па спасылцы.