У студзені мінулага года Беларусбанк запусціў крэдытны прадукт «На родныя тавары», і за гэты час ён стаў сапраўдным хітом сярод беларусаў. Больш за 110 тысяч дагавораў на суму звыш 570 мільёнаў беларускіх рублёў — такія значныя лічбы пацвярджаюць, што праграма прыйшлася па душы кліентам.
Крэдыт «На родныя тавары» выдаецца пад фіксаваную стаўку 4% гадавых на тры гады, што робіць куплю высакаякасных тавараў беларускай вытворчасці даступнай для ўсіх. Спіс тавараў велізарны: ад мэблі і тэхнікі да матацыклаў і піяніна — усё гэта можна купіць у крэдыт.
У халодную пару года праграма асабліва актуальная, бо па ёй можна набыць абагравальнікі і сістэмы ацяплення, якія створаць цяпло і ўтульнасць у вашым доме. Катлы ацяпляльныя газавыя, пялетныя і электрычныя, абагравальнікі канвектарныя электрычныя — усё ёсць у пераліку тавараў.
А для тых, хто з пачатку года задумаўся пра рамонт кватэры, будаўніцтва загараднага дома або добраўпарадкаванне дачы, крэдыт «На родныя тавары» стане як нельга дарэчы. Нагадаем, што ў рамках праграмы можна набыць усяго пад 4% гадавых камплекты для будаўніцтва драўляных дамоў, зборныя драўляныя збудаванні і вырабы, вытворцамі якіх з’яўляюцца многія лясгасы краіны. Сума крэдыту, якая выдаецца для набыцця такіх вырабаў, з ліпеня мінулага года павялічана да 500 базавых велічыняў і складае 21 000 бел.руб. Рамонт і абнаўленне інтэр’еру — таксама прасцей простага. У пераліку тавараў мэбля, бытавая тэхніка, сантэхніка, плітка, падлогавае пакрыццё і многае іншае.
Падаць заяўку на крэдыт можна ва ўстановах банка або дыстанцыйна ў Інтэрнэт-банкінгу, М-банкінгу і на сайце банка.
Упраўленне камунікацый, маркетынгу і рэкламы