Навіны банка і прэс-рэлізы
20.08.2024

Трымальнікам клубных картак банка даступны новыя дэпазіты

З 20 верасня банк уводзіць новую лінейку ўкладаў у беларускіх рублях для трымальнікаў картак Клубаў «Аксаміт», «Карт-бланш», #настарт, «Лэдзі», «Свае», «Шчодры» і банкаўскага прадукту «Ізі-карта»:

  • «Правільны выбар анлайн» (адзыўны анлайн-уклад) з тэрмінамі захоўвання 45 дзён і 3/6/9/13/18 месяцаў;
  • «Правільны выбар анлайн» (безадзыўны анлайн-уклад) з тэрмінамі захоўвання 45 дзён і 3/6/9/13/18/24 месяцаў;
  • «Дамскі к@прыз» (безадзыўны анлайн-уклад у рамках Клуба «Лэдзі») з тэрмінамі захоўвання 13 і 24 месяцы.

Адначасова з 20.09.2024 для трымальнікаў банкаўскіх плацежных картак у рамках Клубаў «Аксаміт», «Карт-бланш», #настарт, «Лэдзі», «Свае», «Шчодры» і банкаўскага прадукту «Ізі-карта» прыпыняецца заключэнне ў рамках вышэйназваных прадуктаў новых дагавораў па наступных тэрміновых банкаўскіх укладах у беларускіх рублях:

  • «Беларусбанк-анл@йн» (адзыўны анлайн-уклад);
  • «Беларусбанк-анл@йн» (безадзыўны анлайн-уклад);
  • «Дамскі к@прыз» (безадзыўны анлайн-уклад).

Акрамя таго, з 20 верасня спыняецца прыём дадатковых узносаў па дагаворах названых тэрміновых банкаўскіх укладаў у беларускіх рублях, адкрытых да 11.10.2023 (уключна).

Падрабязную інфармацыю аб лінейцы ўкладаў можна атрымаць па тэлефоне Кантакт-цэнтра 147, на сайце і ў аддзяленнях Беларусбанка.

Жадаеце заўсёды быць у курсе апошніх навін? Падпішыцеся!