Адкрытае акцыянернае таварыства «Ашчадны банк «Беларусбанк» паведамляе, што рашэннем Агульнага сходу акцыянераў ад 30 сакавіка 2023 года ўстаноўлены тэрмін выплаты дывідэндаў па выніках 2022 года не пазней 21.04.2023.
Дывідэнды выплачваюцца ў наступным памеры:
- па простых (звычайных) акцыях 0,0035443 рубля на адну акцыю;
- па прывілеяваных акцыях 1 тыпу 0,05 рубля на адну акцыю;
- па прывілеяваных акцыях 2 тыпу 0,011 рубля на адну акцыю.
Выплата дывідэндаў па акцыях банка ажыццяўляецца ў безнаяўным парадку шляхам пералічэння на рахункі акцыянераў, адкрытыя ў ААТ «ААБ Беларусбанк» і ў іншых банках Рэспублікі Беларусь.