Адкрытае акцыянернае таварыства «Ашчадны банк «Беларусбанк», размешчанае па адрасе: 220089, г. Мінск, пр. Дзяржынскага, 18, паведамляе, што на агульным сходзе акцыянераў, адбыўшымся 30 сакавіка 2022 года, прынята рашэнне аб выплаце дывідэндаў па акцыях Банка ў памеры:
- па прывілеяваных акцыях 1 тыпу – 0,05 руб. на адну акцыю;
- па прывілеяваных акцыях 2 тыпу – 0,012 руб. на адну акцыю;
- па простых (звычайных) акцыях – 0,004734 руб. на адну акцыю.
Тэрмін выплаты дывідэндаў на акцыі Банка ўстаноўлены не пазней за 22 красавіка 2022 года. Выплата дывідэндаў акцыянерам, як юрыдычным, так і фізічным асобам, ажыццяўляецца адзінаразова ў безнаяўным парадку шляхам іх пералічэння на бягучыя (разліковыя) банкаўскія рахункі, рахункі па ўліку ўкладаў (дэпазітаў) акцыянераў, адкрытыя ў Банку і (або) у іншых банках Рэспублікі Беларусь.