Наглядальным саветам адкрытага акцыянернага таварыства «Ашчадны банк «Беларусбанк», размешчанага па адрасе: 220089, г. Мінск, пр-т Дзяржынскага, 18, 18 верасня 2018 года прынята рашэнне аб скліканні пазачарговых Агульных сходаў акцыянераў у завочнай форме 24.09.2018 і вочнай форме 19.10.2018. У рамках вышэйназванага рашэння ўстаноўлена дата складання спісаў асоб, якія маюць права на ўдзел у пазачарговых Агульных сходах акцыянераў ААТ «ААБ Беларусбанк» - 19.09.2018.