Навіны банка і прэс-рэлізы
12.07.2017

Пасяджэнне Наглядальнага савета ААТ «ААБ Беларусбанк» 23.06.2017 (прэс-рэліз)

23 чэрвеня 2017 года адбылося чарговае пасяджэнне Наглядальнага савета.

На пасяджэнні зацверджаны мэтавыя параметры і ключавыя аспекты будучай Стратэгіі развіцця ААТ «ААБ Беларусбанк».

Наглядальным саветам адобрана сістэма канфідэнцыяльнага паведамлення аб выяўленых парушэннях і фактах махлярства.

Разгледжана інфармацыя аб ходзе выканання Плана рэалізацыі мепапрыемстваў па ўкараненні сістэмы ключавых паказчыкаў эфектыўнасці ў Банку.

Наглядальным саветам узгоднена Палажэнне аб Карпаратыўнай службе ААТ «ААБ Беларусбанк».

Прынята рашэнне аб прызначэнні з 04.07.2017 Перапяліцы Віктара Аляксандравіча на пасаду намесніка Старшыні Праўлення і абранні яго членам Праўлення ААТ «ААБ Беларусбанк».

У сувязі з абраннем новага складу Наглядальнага савета  сфарміраваны абноўленыя Камітэты пры Наглядальным савеце Банка.