Навіны банка і прэс-рэлізы
05.04.2017

Пасяджэнне Наглядальнага савета ААТ «ААБ Беларусбанк» 29.03.2017 (прэс-рэліз)

29 сакавіка 2017 года адбылося пасяджэнне Наглядальнага савета, на якім былі абраны Старшыня і намеснікі Старшыні  Наглядальнага савета Банка.

Старшынёй савета стаў Першы намеснік Прэм’ер-міністра Рэспублікі Беларусь Мацюшэўскі Васілій Станіслававіч. Першым намеснікам Старшыні Наглядальнага савета абраны Міністр эканомікі Рэспублікі Беларусь Зіноўскі Уладзімір Іванавіч, намеснікам Старшыні Наглядальнага савета – Старшыня Дзяржаўнага камітэта па маёмасці Гаеў Андрэй Анатольевіч.

Рашэннем Наглядальнага савета прызначаны старшыні камітэтаў пры Наглядальным савеце, а таксама зацверджаны склады камітэтаў.