27 сакавіка 2017 года адбылося чарговае пасяджэнне Наглядальнага савета.
Наглядальны савет рэкамендаваў Агульнаму сходу акцыянераў зацвердзіць:
гадавую справаздачу аб выніках работы Банка ў 2016 годзе і задачах на 2017 год;
памер прыбытку, парадак яго размеркавання па фондах, памер дывідэндаў і тэрміны іх выплаты;
гадавую індывідуальную бухгалтарскую (фінансавую) справаздачнасць Банка за 2016 год;
памер гадавых бонусаў членам Праўлення Банка;
змяненні і дапаўненні ў Статут Банка.
Наглядальным саветам зацверджана справаздача аб ходзе рэалізацыі стратэгічнага плана развіцця Банка ў 2016 годзе.
Разгледжана пытанне аб унутранай ацэнцы эфектыўнасці работы выканаўчых органаў па выніках 2016 года.
Зацверджана справаздача аб ходзе рэалізацыі Кадравай палітыкі банка ў 2016 годзе і План работы службы ўнутранага кантролю на 2017 год.
Разгледжана пытанне аб удзеле Банка ў стварэнні спецыялізаванай касава-інкасатарскай кампаніі.