Навіны банка і прэс-рэлізы
21.02.2017

Наглядальны савет прыняў рашэнне аб скліканні гадавога Агульнага сходу акцыянераў (прэс-рэліз)

У Галаўным офісе банка 10 лютага 2017 года прайшло чарговае пасяджэнне Наглядальнага савета ААТ «ААБ Беларусбанк».

На пасяджэнні разгледжана справаздача службовай асобы, адказнай за кіраванне рызыкамі ў банку, а таксама зацверджаны памеры талерантнасці да ўласцівых банку рызык на 2017 год.

Наглядальны савет прыняў рашэнне аб скліканні гадавога Агульнага сходу акцыянераў, а таксама разгледзеў шэраг арганізацыйных пытанняў, якія датычацца правядзення гадавога Агульнага сходу акцыянераў.

Прынята рашэнне аб новых выпусках аблігацый для фізічных асоб.

 

Прэс-служба ААТ «ААБ Беларусбанк»