16 снежня 2016 года адбылося чарговае пасяджэнне Наглядальнага савета.
Наглядальным саветам на 2017 год зацверджаны смета даходаў і расходаў і інвестыцыйная праграма банка.
Наглядальнаму савету прадстаўлена інфармацыя аб мерах па рэалізацыі банкам зацверджанай Праўленнем Нацыянальнага банка Стратэгіі лічбавага банкінгу ў Рэспубліцы Беларусь на 2016-2020 гады. Саветам адобраны прапанаваныя падыходы да рэалізацыі названай стратэгіі.
Разгледжаны пытанні эфектыўнасці інвестыцый у статутныя фонды даччыных прадпрыемстваў, заслуханы справаздачы пастаянных прадстаўнікоў у Наглядальных саветах даччыных кампаній.
Для правядзення абавязковага аўдыту дакладнасці гадавой кансалідаванай фінансавай справаздачнасці банка, складзенай у адпаведнасці з міжнароднымі стандартамі фінансавай справаздачнасці за 2016 год, зацверджана аўдытарская кампанія ЗУП «Дэлойт і Туш», якая ўваходзіць у «вялікую чацвёрку» найбуйнейшых аўдытарскіх кампаній свету.
Разгледжаны вынікі работы дэпартамента ўнутранага аўдыту, дзейнасць дэпартамента ўнутранага аўдыту ў бягучым годзе прызнана здавальняючай.
Для мэт выплаты гадавых бонусаў членам Праўлення банка на 2017 год зацверджаны ключавыя паказчыкі эфектыўнасці дзейнасці.
Таксама Нагладальным саветам разгледжаны арганізацыйныя пытанні парадку ўзаемадзеяння банка з фінансавым кансультантам у рамках праекта па рэалізацыі мінарытарнага пакета акцый і іншыя пытанні, якія адносяцца да кампетэнцыі Наглядальнага савета.