Навіны банка і прэс-рэлізы
14.10.2016

Пасяджэнне Наглядальнага савета ААТ «ААБ Беларусбанк» 07.10.2016 (прэс-рэліз)

07 кастрычніка 2016 года адбылося вочнае пасяджэнне Наглядальнага савета ААТ «ААБ Беларусбанк» пад старшынствам Міністра фінансаў Рэспублікі Беларусь Уладзіміра Амарына.

Наглядальным саветам прыняты наступныя рашэнні:

зацверджаны Стратэгія кіравання рызыкамі ў ААТ «ААБ Беларусбанк» і банкаўскім холдынгу на 2017-2020 гг. і Палажэнне аб сістэме ацэнкі эфектыўнасці работы Наглядальнага савета, яго членаў і Карпаратыўнага сакратара ААТ «ААБ Беларусбанк»;

разгледжана інфармацыя аб супрацоўніцтве Банка з рэйтынгавымі агенцтвамі Fitch Ratings і S&P Global Ratings;

заслухана справаздача аб аказанні спонсарскай дапамогі фізічным і юрыдычным асобам у трэцім квартале 2016 года;

аб выпусках аблігацый Банка.

У сувязі з выхадам Пастановы Праўлення Нацыянальнага банка ад 10.06.2016 № 311 зацверджаны змяненні і дапаўненні ў лакальныя нарматыўныя акты Банка.

Жадаеце заўсёды быць у курсе апошніх навін? Падпішыцеся!