ПРАВІЛЫ ПРАВЯДЗЕННЯ АКЦЫІ «Выгадны Бізнес-ЗЭД»
-
Гэтыя Правілы правядзення акцыі «Выгадны Бізнес-ЗЭД» (далей – Правілы) вызначаюць мэты, умовы і парадак правядзення ААТ «ААБ Беларусбанк» (далей – банк) акцыі «Выгадны Бізнес-ЗЭД» (далей – Акцыя).
- Акцыя праводзіцца банкам з мэтай стымулявання росту продажу банкаўскіх прадуктаў (паслуг), павышэння лаяльнасці кліентаў банка.
-
Перыяд правядзення Акцыі: з 01.07.2024 па 31.12.2024 уключна.
- Месца правядзення Акцыі: цэнтр кліенцкага абслугоўвання, цэнтры банкаўскіх паслуг, абласныя ўпраўленні банка.
-
Акцыя праводзіцца для юрыдычных асоб і індывідуальных прадпрымальнікаў (далей – удзельнік Акцыі), якія адпавядаюць адначасова наступным крытэрыям:
адкрываюць упершыню ў банку бягучы (разліковы) банкаўскі рахунак у кітайскіх юанях, расійскіх рублях. Пры гэтым на дату звароту ў банк для ўдзелу ў Акцыі юрыдычная асоба мае ў банку адкрыты і дзеючы бягучы (разліковы) банкаўскі рахунак у беларускіх рублях (за выключэннем бягучага (разліковага) банкаўскага рахунку, доступ да якога можа быць забяспечаны пры выкарыстанні дэбетавай банкаўскай плацежнай карткі) або рахунак кліента-нерэзідэнта ў беларускіх рублях;
падключаюць рахунак да пакета паслуг «Бізнес-ЗЭД» (далей – пакет паслуг).
-
Удзельніку Акцыі прадастаўляецца скідка ў памеры 50,0% ад памеру штомесячнай абанентнай платы за карыстанне пакетам паслуг, устаноўленага Зборнікам узнагароджанняў за аперацыі, выконваемыя банкам.
Памер штомесячнай абанентнай платы з улікам скідкі дзейнічае для ўдзельніка Акцыі ў месяц падключэння да пакета паслуг і ў наступныя 2 (два) каляндарныя месяцы, пачынаючы з месяца, наступнага за месяцам падключэння да пакета паслуг. Пры гэтым абанентная плата за абслугоўванне рахунку кліента па пакеце паслуг за першы каляндарны месяц абслугоўвання ў рамках Акцыі спаганяецца ў поўным аб’ёме незалежна ад дня падключэння да пакета паслуг, але не пазней апошняга працоўнага дня месяца абслугоўвання згодна з пакетам паслуг.
З першага чысла месяца, наступнага за заканчэннем тэрміну, названага ў частцы другой гэтага пункта, абслугоўванне рахунку кліента па падключаным пакеце паслуг ажыццяўляецца згодна са Зборнікам узнагароджанняў за аперацыі, выконваемыя банкам. З названай даты кліент мае права перайсці з абслугоўвання па пакеце паслуг на абслугоўванне згодна са Зборнікам унагароджанняў за аперацыі, выконваемыя банкам.
Факт удзелу ў Акцыі прадугледжвае азнаямленне і поўную згоду ўдзельніка Акцыі з гэтымі Правіламі і прыняцце на сябе абавязацельстваў выконваць іх умовы і патрабаванні.
-
Банк інфармуе аб правядзенні Акцыі шляхам размяшчэння ў перыяд яе правядзення матэрыялаў любымі даступнымі законнымі спосабамі, уключаючы сродкі масавай інфармацыі (радыё, тэлебачанне, друкаваныя выданні), у тым ліку на афіцыйным сайце банка ў глабальнай камп’ютарнай сетцы Інтэрнэт па адрасе www.belarusbank.by, у афіцыйных акаўнтах банка ў сацыяльных сетках.
Банк мае права прыняць рашэнне аб змяненні ў аднабаковым парадку Правіл і (або) умоў Акцыі і (або) падаўжэнні перыяду яе правядзення, аб датэрміновым спыненні Акцыі.
У выпадку змянення Правіл і (або) умоў Акцыі або датэрміновага завяршэння (прыпынення) Акцыі інфармацыя аб гэтым будзе размешчана на афіцыйным сайце банка ў глабальнай камп’ютарнай сетцы Інтэрнэт па адрасе www.belarusbank.by.
-
Гэтыя Правілы ўступаюць у сілу з 01.07.2024.