Аблігацыі ААТ «ААБ Беларусбанк» - эфектыўны спосаб інвеставання грашовых сродкаў, унікальныя магчымасці для нарошчвання капіталу.
Перавагі ўкладання грашовых сродкаў у аблігацыі ААТ «ААБ Беларусбанк»:
- адсутнасць падаткаабкладання даходаў, атрыманых па аблігацыях. У адпаведнасці з Асаблівай часткай Падатковага кодэкса Рэспублікі Беларусь даходы, атрыманыя ад рэалізацыі і пагашэння аблігацый, уключаючы працэнтны даход, падаткам не абкладаюцца;
- высокая даходнасць. З улікам адсутнасці падаткаў даходнасць інвестыцый у аблігацыі перавышае даходнасць дэпазітаў;
- перыядычная выплата працэнтнага даходу пазбаўляе ад неабходнасці ажыццяўляць здзелкі з аблігацыямі і плаціць дадатковыя камісіі для фактычнага адлюстравання накопленых працэнтаў;
- розныя тэрміны пазычання (1,5 года, 2 гады, 5 гадоў);
- гібкі тэрмін абарачэння. Вы можаце «трымаць» аблігацыі да пагашэння або размясціць грошы на кроткі тэрмін;
- магчымасць кіравання тэрмінамі інвеставання праз здзяйсненне здзелак з гэтымі аблігацыямі на другасным рынку.
У сувязі са змяненнем заканадаўства Рэспублікі Беларусь у частцы парадку пагашэння аблігацый, уладальнікі аблігацый не пазней працоўнага дня, наступнага за днём выплаты ім грашовых сродкаў у лік пагашэння аблігацый, абавязаны здзейсніць перавод пагашаемых аблігацый на рахунак "дэпо" банка (аплата за перавод аблігацый спаганяецца ў адпаведнасці з тарыфамі дэпазітарыя, у якім адкрыты рахунак "дэпо" ўладальніка аблігацый).
Персанальныя кансультацыі і ўсю неабходную дадатковую інфармацыю можна атрымаць ва ўпрауленне фондавых аперацый Казначэйства ААТ «ААБ Беларусбанк».
Тэл. (8 017) 309 04 33.