Давернае кіраванне

Давернае кіраванне дазваляе павысіць узровень даходнасці ад размяшчэння свабодных грашовых сродкаў у замежнай валюце за кошт выкарыстання інструментаў міжбанкаўскага рынку, а таксама інвесціравання ў каштоўныя паперы, якія абарачаюцца на вядучых замежных рынках. Пры гэтым аперацыі падчас кіравання ажыццяўляюцца кваліфікаванымі супрацоўнікамі Банка з вопытам працы на замежных фінансавых рынках.

Валюта

долар ЗША, еўра, расійскі рубель

Мінімальная сума грашовых сродкаў,

прымаемых у давернае кіраванне

(для МБК)

1 млн. долараў ЗША/еўра,

50 млн. рас. рублёў

Мінімальны тэрмін заключэння дагавору

1 год

Каштоўныя паперы, даступныя для інвесціравання

еўрааблігацыі, акцыі, акцыі (долі) адкрытых інвестыцыйных фондаў (ETF)

Узнагароджанне банка

згодна з п. 6.4.11. Зборніка ўзнагароджанняў за банкаўскія аперацыі, выконваемыя ААТ «ААБ Беларусбанк»:

У рамках заключанага дагавору давернага кіравання без спагнання дадатковага ўзнагароджання з боку Банка дапускаецца:

  • унясенне дадатковай сумы грашовых сродкаў;
  • частковае адкліканне грашовых сродкаў (у межах 50 % ад першапачатковай сумы дагавору);
  • датэрміновае поўнае вяртанне грашовых сродкаў (скасаванне дагавору).

Выдаткі, панесеныя даверным кіраўніком у ходзе давернага кіравання (камісіі брокера, дэпазітарыя, біржы і інш.) пакрываюцца давернікам. Даходы, атрыманыя давернікам падчас давернага кіравання, падлягаюць падаткаабкладанню ў адпаведнасці з заканадаўствам Рэспублікі Беларусь. 

Па пытаннях заключэння дагавору давернага кіравання, а таксама за дадатковай інфармацыяй Вы можаце звярнуцца:

  • па тэлефонах (017) 309 11 56, 309 09 59, 309 11 57
  • на электронную пошту ib@belarusbank.by
  • або ў аддзел карпаратыўнага бізнесу Вашага філіяла ААТ «ААБ Беларусбанк»