- Грашовыя сродкі на тэрміновы банкаўскі ўклад «Аддалены дэпазіт 15» у беларускіх рублях для юрыдычных асоб і індывідуальных прадпрымальнікаў прымаюцца ААТ «ААБ Беларусбанк» (далей – Укладаатрымальнік) ад юрыдычных асоб і індывідуальных прадпрымальнікаў (далей – Укладчык) у беларускіх рублях у адпаведнасці з заканадаўствам Рэспублікі Беларусь (пры ўмове наяўнасці адкрытага ва Укладаатрымальніка ўкладнога (дэпазітнага) рахунку з нулявым астаткам) і ўлікам умоў па гэтым тэрміновым банкаўскім укладзе.
- Умовы па тэрміновым банкаўскім укладзе (дэпазіце) «Аддалены дэпазіт 15» (далей – Умовы):
№ п/п | Найменне ўмоў | Змест умоў |
---|---|---|
2.1. | Мінімальная сума першпачатковага ўзносу | 50 000000 беларускіх рублёў |
2.2. | Магчымасць папаўнення | Папаўненне ўкладу (дэпазіту) не дапускаецца. |
2.3. | Працэнты па ўкладзе (дэпазіце), парадак вызначэння і змянення іх памеру | Працэнты па ўкладзе (дэпазіце) з дня заключэння гэтага дагавору (размяшчэння ўкладу (дэпазіту) Укладчыкам) па дзень (уключна), які папярэднічае дню вяртання сумы ўкладу (дэпазіту), складаюць СР[1]- 2 п.п. гадавых.Укладаатрымальнік абавязваецца ў дзень вяртання ўкладу(дэпазіту) пералічыць плацежным ордарам Укладчыку налічаныя за ўстаноўлены Укладаатрымальнікам разліковы перыяд працэнты па ўкладзе (дэпазіце) на бягучы (разліковы) рахунак Укладчыка. |
2.3.1. | Парадак налічэння працэнтаў па ўкладзе (дэпазіце) | Пры налічэнні працэнтаў па ўкладзе (дэпазіце) колькасць дзён прымаецца дакладная (365 або 366 дзён у годзе). Працэнты па ўкладзе (дэпазіце) налічваюцца за кожны каляндарны дзень зыходзячы з фактычнага астатку сумы ўкладу (дэпазіту). Калі дзень наступлення тэрміну вяртання ўкладу (дэпазіту) прыпадае на выхадны або святочны дзень, то працэнты па ўкладзе (дэпазіце) за вышэйназваныя дні налічваюцца па стаўцы, дзеючай па ўкладзе (дэпазіце) у дзень, які папярэднічае дню наступлення тэрміну вяртання ўкладу (дэпазіту), а вяртанне ўкладу (дэпазіту) і налічаных працэнтаў здзяйсняецца ў першы працоўны дзень, наступны за выхадным або святочным днём. |
2.4. | Тэрмін захоўвання (тэрмін вяртання) укладу (дэпазіту) | 15 дзён (уключна) (днём вяртання ўкладу (дэпазіту) лічыцца дзень, наступны за днём заканчэння 15 дзён, пачынаючы з дня залічэння грашовых сродкаў ва ўклад (дэпазіт). |
2.5. | Паніжаная працэнтная стаўка | Стаўка, вызначаная Укладаатрымальнікам па ўкладах фізічных асоб да запатрабавання ў беларускіх рублях. |
2.6. | Умовы пералічэння ўкладу (дэпазіту) на бягучы (разліковы) рахунак | Пры наступленні тэрміну вяртання ўкладу (дэпазіту) па гэтым дагаворы Укладаатрымальнік на падставе плацежнага даручэння Укладчыка абавязваецца вярнуць уклад (дэпазіт) на рахунак Укладчыка, названы ў плацежным даручэнні, на працягу вызначанага ва Укладаатрымальніка часу па рабоце з кліентамі (далей – банкаўскі дзень): якія паступілі на працягу банкаўскага дня, у той жа банкаўскі дзень; прынятыя па заканчэнні банкаўскага дня – на наступны банкаўскі дзень. |
2.7 | Расходныя аперацыі | Любая расходная аперацыя да наступлення тэрміну вяртання ўкладу (дэпазіту), у тым ліку і не па патрабаванні Укладчыка, цягне пераразлік працэнтаў па паніжанай працэнтнай стаўцы. |
3. Умовы па ўкладзе выкладзены ў публічнай аферце (дадатак 1 да гэтых умоў), якая размяшчаецца ў сетцы Інтэрнэт на карпаратыўным сайце банка па адрасе: www.asb.by і ў праграмным комплексе «Кліент-банк». Названая публічная аферта з’яўляецца дагаворам тэрміновага банкаўскага ўкладу «Аддалены дэпазіт 15» (у беларускіх рублях).
[1] СР – стаўка рэфінансавання, устаноўленая Нацыянальным банкам Рэспублікі Беларусь, з улікам змянення яе памеру.
Публічная аферта на заключэнне дагавору тэрміновага банкаўскага ўкладу ў беларускіх рублях «Аддалены дэпазіт 15»