Тлумачэнні па прымяненні КПП

У сувязі з паступаючымі пытаннямі аб прымяненні Кадыфікатара прызначэння плацяжу ў Рэспубліцы Беларусь (далей – КПП) у рамках вопытна-прамысловай эксплуатацыі мадэрнізаваных аўтаматызаваных сістэм Нацыянальнага банка, банкаў і дзяржаўных органаў, прадстаўляем для выкарыстання ў рабоце тлумачэнні па прымяненні КПП, атрыманыя ад Нацыянальнага банка (пісьмо ад 16.08.2022 №03-15/126).

1. Плацяжы юрыдычных і фізічных асоб можна падзяліць на дзве наступныя вялікія групы:

Плацяжы ў бюджэт;

іншыя плацяжы, у тым ліку за тавары, паслугі (фінансавыя і нефінансавыя), выплата заработнай платы і іншых выплат, аперацыі з капіталам і г. д.

Згодна з КПП плацяжы ў беларускіх рублях, ініцыяваныя на тэрыторыі Рэспублікі Беларусь, кадзіруюцца наступным чынам:

ЕЕЕЕ Х АВВСС

дзе ЕЕЕЕ – код катэгорыі прызначэння пераводу згодна з даведнікам Е004;

Х – прыкмета плацяжу;

АВВСС – код прызначэння плацяжу.

1.1. Пры ажыццяўленні плацяжоў у бюджэт юрыдычнымі і фізічнымі асобамі можа быць выбраны любы з наступных кодаў катэгорыі прызначэння пераводу (ЕЕЕЕ):

TAXS – выплата падаткаў і іншых плацяжоў у бюджэт (у тым ліку плацяжы з бюджэту);

VATX – выплата падатку на дабаўлены кошт;

WHLD – выплата падатку на крыніцы даходу (у тым ліку пры ажыццяўленні разлікаў па крыніцах фінансавання).

Коды TREA і GOVT выкарыстоўваюцца толькі Міністэрствам фінансаў (яго тэрытарыяльнымі органамі).

У выпадку, калі пры запаўненні плацежнай інструкцыі паказваецца код катэгорыі прызначэння пераводу, які характарызуе плацеж у бюджэт, то павінен таксама абавязкова запаўняцца блок "інфармацыя аб падатках і зборах", які ўключае ў тым ліку код плацяжу ў бюджэт.

Такім чынам, сістэма кадзіравання плацяжоў у бюджэт пры ажыццяўленні плацяжоў юрыдычнымі і фізічнымі асобамі будзе выглядаць наступным чынам:

TAXS (або VATX, WHLD) 190101 (за выключэннем плацяжоў у дзяржаўны  пазабюджэтны фонд сацыяльнай абароны насельніцтва Рэспублікі Беларусь) і TAXS 190102 (плацяжы ў дзяржаўны  пазабюджэтны фонд сацыяльнай абароны насельніцтва Рэспублікі Беларусь (абавязковыя страхавыя ўзносы, узносы на прафесійнае пенсіённае страхаванне, іншыя плацяжы ў бюджэт фонда).

1.2. Іншыя плацяжы, у тым ліку за тавары, паслугі (фінансавыя і нефінансавыя), выплата заработнай платы і іншых выплат, аперацыі з капіталам і г. д.

Прастаўленне кодаў катэгорыі прызначэння пераводу (ЕЕЕЕ) па іншых плацяжах залежыць ад спосабу ажыццяўлення плацяжу – CASH, EPAY, MP2B, MP2P, OTHR:

дзе:

CASH – плацеж наяўнымі грашовымі сродкамі. Пералічэнне грашовых сродкаў, прынятых наяўнымі грашовымі сродкамі[1] (плацяжы без адкрыцця рахунку і папаўненне бягучага (разліковага) банкаўскага рахунку, рахунку па ўліку ўкладу (дэпазіту) і іншых рахункаў праз касу банка);

EPAY – плацяжы ў электроннай камерцыі (плануецца выкарыстоўваць пры правядзенні плацяжоў пастаўшчыкамі плацежных паслуг, якія з’явяцца пасля ўступлення ў сілу норм Закона Рэспублікі Беларусь ад 19 красавіка 2022 г. № 164-з ˮАб плацежных сістэмах і плацежных паслугах", дзейнасць якіх будзе звязана з плацяжамі за тавары і паслугі ў сетцы Інтэрнэт);

MP2B – перавод з выкарыстаннем мабільнага дадатку ў адрас арганізацыі. Плацяжы з бягучых (разліковых) банкаўскіх рахункаў фізічных асоб на рахункі юрыдычных асоб з выкарыстаннем сістэм дыстанцыйнага банкаўскага абслугоўвання (СДБА) і плацежных праграмных дадаткаў, за выключэннем плацяжоў, якія ажыццяўляюцца для выканання грашовых абавязацельстваў з дапамогай аўтаматызаванай інфармацыйнай сістэмы выканання грашовых абавязацельстваў (далей – АІС ВГА);

MP2P – перавод з выкарыстаннем мабільнага дадатку ў адрас фізічнай асобы. Плацяжы з бягучых (разліковых) банкаўскіх рахункаў фізічных асоб на рахункі фізічных асоб з выкарыстаннем СДБА і плацежных праграмных дадаткаў, за выключэннем плацяжоў, якія ажыццяўляюцца для выканання грашовых абавязацельстваў з дапамогай АІС ВГА;

OTHR – іншы плацеж. Плацяжы з рахункаў дзяржаўных органаў, юрыдычных асоб, індывідуальных прадпрымальнікаў, а таксама фізічных асоб у выпадку, калі іх грашовыя абавязацельствы выконваюцца з дапамогай АІС ВГА.

Выкарыстанне названых вышэй кодаў катэгорыі прызначэння пераводу вызначана з улікам наймення кодаў, прыведзеных у даведніку Е004, і неабходнасці іх адаптацыі для выкарыстання ўнутры Рэспублікі Беларусь з улікам віду і спосабу ажыццяўлення плацяжу (наяўная, безнаяўная форма, плацеж з бягучага (разліковага) банкаўскага рахунку фізічнай асобы, юрыдычнай асобы і г.д.).

Такім чынам, выкарыстанне іншых кодаў з даведніка Е004 не рэкамендуецца.

Дадаткова варта адзначыць, што для дзяржаўных органаў і арганізацый, якія фінансуюцца з бюджэту, прадугледжана выкарыстанне кодаў прызначэння плацяжу 90103, 90104 і 90105. Парадак выкарыстання такіх кодаў вызначаны Міністэрствам фінансаў і даведзены да плацельшчыкаў.

2. КПП распрацаваны на аснове Сістэмы нацыянальных рахункаў 2008[2], ТН ЗЭД (таварная наменклатура знешнеэканамічнай дзейнасці)[3], а таксама з улікам нацыянальнай практыкі ў частцы правядзення безнаяўных разлікаў у краіне ў адпаведнасці з прапановамі банкаў, дзяржаўных органаў і арганізацый.

2.1. Раздзел ˮТавары“ класіфікаваны ў адпаведнасці з раздзеламі і групамі ТН ЗЭД. Пры запаўненні ў плацежных інструкцыях кодаў з КПП раздзела ˮТавары“ неабходна кіравацца структурай і логікай ТН ЗЭД.

Напрыклад:

пакупка юрыдычнай асобай з свайго бягучага (разліковага) банкаўскага рахунку насення рапса, сланечніка - OTHR 110701;

пакупка юрыдычнай асобай са свайго бягучага (разліковага) банкаўскага рахунку свердзелаў – OTHR 111801;

плацеж юрыдычнай асобы са свайго бягучага (разліковага) банкаўскага рахунку прадуктаў для прыгатавання соусаў, гарчычнага парашка –  OTHR 110601;

пакупка фізічнай асобай са свайго бягучага (разліковага) банкаўскага рахунку ў юрыдычнай асобы легкавога аўтамабіля – MP2B 112101.

2.2. Раздзел ˮНефінансавыя паслугі“ класіфікаваны ў адпаведнасці з дакументам ˮДапаможнік па плацежным балансе і міжнароднай інвестыцыйнай пазіцыі“[4].

Напрыклад:

плацеж фізічнай асобы са свойго бягучага (разліковага) банкаўскага рахунку юрыдычнай  асобе ў аплату за паслугі па будаўніцтве дома –MP2B 121301;

плацеж фізічнай асобы юрыдычнай асобе ў касе банка ў аплату за паслугі па будаўніцтве дома – CASH 121301;

плацеж юрыдычнай асобы са свайго бягучага (разліковага) банкаўскага рахунку за распрацоўку бізнес-плана – OTHR 122101.

2.3. Раздзел “Заработная плата і іншыя выплаты” класіфікаваны ў адпаведнасці з нацыянальнай практыкай і неабходнасцю ідэнтыфікацыі залічэнняў заработнай платы і выплат сацыяльнага характару ў сувязі з рэалізацыяй норм Указа аб базавым рахунку і пастановы Савета Міністраў Рэспублікі Беларусь і Нацыянальнага банка Рэспублікі Беларусь ад 22 лютага 2022 г. № 93/3 “Аб вызначэнні пераліку выплат сацыяльнага характару”.

2.3.1. З улікам норм Указа з 1 сакавіка 2022 г. грамадзяне, якія атрымліваюць заработную плату на рахункі ў банках у рамках "зарплатных праектаў", пры жаданні маюць магчымасць змяніць банк шляхам адкрыцця базавага рахунку ў іншым банку, які прапануе гэту паслугу.  Абавязак адкрыцця базавага рахунку для фізічных асоб, занятых у эканоміцы, заканадаўствам не ўстаноўлены.

Такім чынам, пры афармленні плацежнай інструкцыі на пералічэнне працадаўцам заработнай платы і прыраўнаваных да яе выплат могуць прымяняцца код прызначэння плацяжу 30101 – калі заработная плата пералічваецца на балансавы рахунак 3034 (прыкмета базавага рахунку), код прызначэння плацяжу 30102 – пры пазначэнні іншага балансавага рахунку.

2.3.2. Фізічныя асобы, якія ўпершыню выказалі з 1 ліпеня 2022 г. жаданне атрымліваць стыпендыі, выплаты сацыяльнага характару, уключаючы пенсію, праз банк (узамен раней прымяняўшагася спосабу выплаты належных да выплаты грашовых сродкаў) абавязаны адкрыць для гэтай мэты базавы рахунак; фізічныя асобы, якім з 1 ліпеня 2022 г. прызначаецца стыпендыя, выплата сацыяльнага характару, уключаючы пенсію, і якія выказалі жаданне атрымліваць іх праз банк, абавязаны адкрыць для гэтай мэты базавы рахунак. Фізічныя асобы, якія атрымліваюць стыпендыю, выплаты сацыяльнага характару, уключаючы пенсію, праз банкі і выказаўшыя жаданне працягваць іх атрыманне праз банкі або абавязаны ў адпаведнасці з актамі заканадаўства атрымліваць стыпендыю, выплаты сацыяльнага характару праз банкі, да 1ліпеня 2025 г. адкрываюць базавыя рахункі або ажыццяўляюць аперацыі пераафармлення бягучых (разліковых) банкаўскіх рахункаў фізічных асоб у базавыя рахункі. Гэта значыць у фізічнай асобы, якая па стане на 1 ліпеня 2022 г. ужо атрымлівала стыпендыю, выплату сацыяльнага характару праз банк, ёсць права атрымліваць іх не на базавы рахунак да 1 ліпеня 2025 г.

Такім чынам да 1 ліпеня 2025 г. пры афармленні плацежнай інструкцыі на пералічэнне выплат сацыяльнага характару, уключаючы пенсію, прымяняецца код прызначэння плацяжу – 30402 (пры пералічэнні на балансавы рахунак 3034), код прызначэння плацяжу – 30401 (пры пералічэнні на іншыя балансавыя рахункі).

Даведка. Пасля 1 ліпеня 2025 г. пры афармленні плацежнай інструкцыі на пералічэнне выплат сацыяльнага характару, уключаючы пенсію, прымяняецца код прызначэння плацяжу – 30402. Выключэнне складаюць пенсіі, выплачваемыя (экспартуемыя) у Рэспубліку Беларусь у адпаведнасці з міжнароднымі дагаворамі Рэспублікі Беларусь, пенсіі ваеннаслужачых, асоб начальніцкага і радавога складу органаў унутраных спраў, Следчага камітэта, Дзяржаўнага камітэта судовых экспертыз, органаў і падраздзяленняў па надзвычайных сітуацыях і органаў фінансавых расследаванняў Камітэта дзяржаўнага кантролю, іншыя выплаты сацыяльнага характару, якія не падлягаюць у абавязковым парадку ў адпаведнасці з заканадаўствам залічэнню на базавыя рахункі – пры афармленні плацежных інструкцый на пералічэнне гэтых выплат прымяняецца код прызначэння плацяжу 30401.

2.3.3. Пры афармленні плацежнай інструкцыі на пералічэнне стыпендый, надбавак да стыпендый, матэрыяльнай дапамогі навучэнцам прымяняецца код прызначэння плацяжу 30301.

Звяртаем увагу, што ў адпаведнасці з нормамі лакальных прававых актаў юрыдычных асоб, асобам пенсіённага ўзросту могуць выплачвацца іншыя выплаты (матэрыяльная дапамога і іншыя). З улікам норм пастановы Савета Міністраў Рэспублікі Беларусь і Нацыянальнага банка Рэспублікі Беларусь ад 22 лютага 2022 г. № 93/3 “Аб вызначэнні пераліку выплат сацыяльнага характару” гэтыя выплаты не з’яўляюцца выплатамі сацыяльнага характару і пры афармленні плацежнай інструкцыі на іх пералік прымяняецца код прызначэння плацяжу 30901.

Напрыклад:

пералічэнне юрыдычнай асобай са свайго бягучага (разліковага) банкаўскага рахунку заработнай платы фізічным асобам на базавы рахунак – OTHR 130101;

пералічэнне фізічнай асобай у касе банка аліментаў – CASH 130103.

2.4. Раздзел ˮФінансавыя аперацыі“ класіфікаваны ў адпаведнасці з нацыянальнай практыкай для ідэнтыфікацыі плацяжоў удзельнікаў фінансавага рынку.

Напрыклад:

перавод фізічнай асобай са свайго бягучага (разліковага) банкаўскага рахунку фізічнай асобе – МР2Р 140103;

перавод грашовых сродкаў агентам банку-эмітэнту ў сувязі з распаўсюджваннем электронных грошай банка-эмітэнта – OTHR 140207;

пералічэнне фізічнай асобай са свайго бягучага (разліковага) банкаўскага рахунку ўзнагароджання аператару сэрвісу анлайн-запазычання па дагаворы платнага аказання паслуг – МР2В 140501;

пералічэнне работнікам незрасходаваных сум, выдадзеных пад справаздачу для ажыццяўлення бягучых аперацый па набыцці тавараў (работ) паслуг у касе банка – CASH 140602;

вяртанне банкам кліенту грашовых сродкаў, перададзеных у давернае кіраванне – OTHR 140802;

перавод фізічнай асобай са свайго бягучага (разліковага) банкаўскага рахунку грашовых сродкаў для размяшчэння ў банкаўскі ўклад (дэпазіт) – МР2В 141201;

пералічэнне юрыдычнай асобай са свайго бягучага (разліковага) банкаўскага рахунку грашовых сродкаў банку ў аплату за разліковае і (або) касавае абслугоўванне – OTHR 141601;

аплата фізічнай асобай у касе банка страхавога ўзносу па відзе абавязковага страхавання – CASH 143805;

пералічэнне фізічнай асобай са свайго бягучага (разліковага) банкаўскага рахунку пазыкі фізічнай асобе – МР2Р 144507;

пералічэнне прынятых банкам ад суб’екта гаспадарання наяўных грашовых сродкаў, атрыманых суб’ектам гаспадарання з выкарыстаннем касавага абсталявання, для далейшага залічэння на бягучыя (разліковыя) банкаўскія рахункі суб’ектаў гаспадарання – CASH 140402.

2.5. Раздзел ˮАперацыі з капіталам“ класіфікаваны ў адпаведнасці з Сістэмай нацыянальных рахункаў 2008.

Напрыклад:

плацеж фізічнай асобы ў касе банка за будаўніцтва аб’екта долевага будаўніцтва – CASH 150301;

плацеж юрыдычнай асобай са свайго бягучага (разліковага) банкаўскага рахунку за таварны знак – OTHR 150303.

2.6. У раздзеле ˮІншыя“ прыведзены коды, якія не адносяцца да прыведзеных вышэй катэгорый і выкарыстоўваюцца для кадзіравання плацяжоў у бюджэт, выкарыстоўваюцца органамі прымусовага выканання.

3. Прыкмета плацяжу (Х) прымае значэнне ˮ0“ у выпадках вяртання грашовых сродкаў. Пад вяртаннем грашовых сродкаў разумеецца вяртанне бенефіцыярам плацельшчыку раней залічаных (выплачаных) бенефіцыяру грашовых сродкаў (за выключэннем выпадкаў вяртання (пагашэння) фінансавых актываў або абавязацельстваў). Вяртанне грашовых сродкаў бенефіцыярам можа быць ініцыявана плацельшчыкам у наступных выпадках:

залішне выплачаных грашовых сродкаў;

памылкова здзейсненага плацяжу;

невыканання бенефіцыярам абавязацельстваў, звязаных з прызначэннем плацяжу;

пры вяртанні плацельшчыкам аплачанага тавару;

пры вяртанні грашовых сродкаў за неаказаныя паслугі, за нявыкананыя работы;

пры вяртанні грашовых сродкаў, залічаных на рахунак бенефіцыяра ў выніку тэхнічнай памылкі банка;

пры вяртанні грашовых сродкаў банкам у сувязі з немагчымасцю залічэння на рахункі юрыдычных і фізічных асоб (няправільна пазначаны рэквізіты рахунку, рахунак кліента закрыты і г.д.).

Пры выкананні грашовых абавязацельстваў з дапамогай АІС ВГА прыкмета плацяжу заўсёды прымае значэнне “1”.

Неабходна звярнуць увагу, што пры здзяйсненні плацяжу па вяртанні код прызначэння плацяжу прастаўляецца той, які быў пазначаны ў плацежнай інструкцыі, на падставе якой грашовыя сродкі былі залічаны на рахунак бенефіцыяра або на рахунак у банку ˮсумы да высвятлення“.

Напрыклад:

вяртанне юрыдычнай асобай грашовых сродкаў за непастаўленае мыла – OTHR 011001;

вяртанне памылкова пералічаных грашовых сродкаў за драўніну – OTHR 011401;

вяртанне фізічнай асобай фізічнай асобе памылкова пералічаных грашовых сродкаў – МР2Р 040103;

пералічэнне юрыдычнай асобай фізічнай асобе залішне выплачаных грашовых сродкаў па дагаворы долевага будаўніцтва – OTHR 050301;

вяртанне юрыдычнай асобай атрыманай раней перадаплаты за неаказаныя юрыдычныя паслугі – OTHR 021901.

[1] У выпадку, калі ажыццяўляецца плацеж наяўнымі грашовымі сродкамі ў касе банка для выплаты падаткаў, збораў і пошлін, то прымяняюцца коды TAXS, VATX, WHLD;

[2] узгоднены на міжнародным узроўні стандартны набор рэкамендацый па падліку паказчыкаў эканамічнай дзейнасці ў адпаведнасці з выразнымі правіламі вядзення рахункаў і ўліку на макраўзроўні, заснаванымі на прынцыпах эканамічнай тэорыі. Распрацаваны з удзелам Еўрапейскай камісіі, Міжнароднага валютнага фонду, Арганізацыяй эканамічнага супрацоўніцтва, Арганізацыяй Аб’яднаных Нацый, Сусветным банкам;

[3] зацверджана рашэннем Савета Еўразійскай эканамічнай камісіі ад 14.09.2021 № 80 “Аб зацвярджэнні адзінай Таварнай наменклатуры знешнеэканамічнай дзейнасці Еўразійскага эканамічнага саюза і адзінага мытнага тарыфу Еўразійскага эканамічнага саюза, а таксама аб змяненні прызнанні страціўшымі сілу некаторых рашэнняў Еўразійскай эканамічнай камісіі“.

[4] Публікуемы Міжнародным валютным фондам дапаможнік, які ўтрымлівае стандарты бухгалтарскага ўліку для фарміравання справаздачнасці і аналізу плацежнага баланса.

Актуальныя пытанні/адказы ў сувязі з укараненнем Кадыфікатара прызначэння плацяжу ў Рэспубліцы Беларусь

1. Растлумачце, калі ласка, дэталізацыю выкарыстання кода CASH.

Адказ: Код CASH выкарыстоўваецца пры правядзенні плацяжоў без адкрыцця рахунку і папаўненні адкрытых рахункаў праз касу банка.

2. Якімі кодамі кадзіруюцца наступныя аперацыі:

фізічная асоба ўносіць у касу банка наяўныя грашовыя сродкі для папаўнення свайго бягучага (разліковага) банкаўскага рахунку;

фізічная асоба атрымлівае ў касе банка грашовыя сродкі са свайго бягучага (разліковага) банкаўскага рахунку;

папаўненне бягучага (разліковага) банкаўскага рахунку індывідуальнага прадпрымальніка;

выдача наяўных грашовых сродкаў з рахунку юрыдычнай асобы.

Адказ: у сувязі з тым, што гэтыя аперацыі ў КПП адсутнічаюць, то КПП будзе дапоўнены адпаведнымі кодамі.

3. Пры ажыццяўленні аперацый па прыёме плацяжоў праз касу банка (ад фізічных і юрыдычных асоб) як падзяліць зону адказнасці за правільнасць прастаўлення кода? Так, пры афармленні плацяжу касір на папяровым носьбіце, перадае касавы дакумент на праверку і падпісанне плацельшчыку і толькі пасля прастаўлення плацельшчыкам подпісу праводзіць аперацыю. Ці правамерна ўскладаць на кліента адказнасць за выбраны код прызначэння плацяжу?

  • Адказ: у дадзеным выпадку касір прастаўляе код прызначэння плацяжу са слоў плацельшчыка. Заканадаўствам не ўстаноўлены патрабаванні па кантролі за адпаведнасцю прызначэння плацяжу умовам дагавору (калі такі маецца). Кліент пагаджаецца з умовамі і рэквізітамі плацяжу, калі сведчыць сваім подпісам дакумент.

4. Згодна з пісьмом для плацяжоў у бюджэт рэкамендавана выкарыстанне кодаў 90101 і 90102. Разам з тым у банк звярнуўся кліент, які настойвае на падставе кансультацыі, атрыманай у Мінфіна, на кадзіраванні плацяжу ў бюджэт па аплаце арэнднага жылля з кодамі 90103 і 90105. Просім растлумачыць магчымасць прымянення названых кодаў.

Адказ: у дадзеным выпадку лічым неабходным кіравацца рэкамендацыямі Міністэрства фінансаў, паколькі коды 90103 - 90105 уключаны ў КПП па ініцыятыве гэтага міністэрства.

5. Пры прыёме плацяжоў ад юрыдычных асоб працэс выбару кода ўскладняецца тым, што часта змест кода не сінхранізаваны з выкарыстоўваемым кліентам прызначэннем плацяжу. Неабходны больш дакладныя фармулёўкі для плацяжоў, звязаных з узносам выручкі ад суб’ектаў гаспадарання (кліентаў).

Адказ: фармулёўкі кодаў (40401, 40402), якія прымяняюцца для плацяжоў, звязаных з узносам выручкі ад суб'ектаў гаспадарання (кліентаў), канкрэтызаваны і ўнесены па ўзгадненні з Міністэрствам па падатках і зборах.

6. Ці можа плацеж, унесены ў касу банка, мець прыкмету плацяжу (X) роўную 0? Просьба прывесці прыклад.

Адказ: так, можа ў наступных выпадках: 

Вяртанне грашовых сродкаў бенефіцыярам можа быць ініцыявана плацельшчыкам у наступных выпадках:

залішне выплачаных грашовых сродкаў;

памылкова здзейсненага плацяжу;

невыканання бенефіцыярам абавязацельстваў, звязаных з прызначэннем плацяжу;

пры вяртанні плацельшчыкам аплачанага тавару;

пры вяртанні грашовых сродкаў за неаказаныя паслугі, за нявыкананыя работы

Напрыклад, вяртанне грашовых сродкаў фізічнай асобе банкаўскім пераводам без адкрыцця рахунку.

7. Ці падлягаюць кадзіраванню наступныя аперацыі:

7.1. плацяжы кліентаў ўнутры банка (пагашэнне кліентам крэдыту банка на зборны рахунак, выплата заработнай платы праз зборны рахунак, аплата камісіі банку і г. д.);

Адказ: так, падлягаюць

7.2. прыём выручкі ў АДМ і касе банка;

Адказ: так, падлягаюць

7.3. папаўненне кліентам карткі ў АТМ;

Адказ: так, падлягаюць

7.4. выдача наяўных грашовых сродкаў з рахунку юрыдычнай асобы па заяве;

Адказ: так, падлягаюць

7.5. выплата заработнай платы з дапамогай спісу для залічэння на рахункі фізічных асоб (без фарміравання плацежнага даручэння)

Адказ: так, падлягаюць

7.6. плацяжы кліента фізічнай асобы, ажыццяўляемыя ў СДБА (пераводы p2p, адвольныя плацяжы, пералічаныя з рахунку пры размяшчэнні ГС у дэпазіт і інш.)

Адказ: так, падлягаюць

7.7. Ці дапушчальна ў форме знешняга прадстаўлення плацежнай інструкцыі пазначэнне кодаў згодна КПП не ў структураваным выглядзе:

Прыклад: OTHR – Іншы плацеж, 12601 - Тавары. Іншыя тавары?

Адказ: так, падлягаюць

8. плата па кодзе 41602 прадугледжвае аплату камісіі па аперацыях з карткамі або па гэтым кодзе ажыццяўляецца кадзіраванне аперацый, пры якіх БПК выступае ў якасці інструмента аплаты?

Адказ: кадзіраванне аперацый, пры якіх БПК выступае ў якасці інструмента плацяжу, не прадугледжана. Код 41602 (Плата за разліковае і (або) касавае абслугоўванне пры ажыццяўленні аперацый з банкаўскімі плацежнымі карткамі) прадугледжвае пералічэнне грашовых сродкаў банку ў аплату за разліковае і (або) касавае абслугоўванне пры правядзенні аперацый з банкаўскімі плацежнымі карткамі;

9. Якія коды пазначаюцца ў наступных выпадках:

фізічная асоба ўносіць у касу банка грашовыя сродкі на рахунак іншай фізічнай асобы з прызначэннем плацяжу ˮЗа кватэру згодна з дагаворам ад 12.03.2019 №4“;

Адказ: CASH 150301

фізічная асоба ўносіць грашовыя сродкі на рахунак юрыдычнай асобы з прызначэннем плацяжу ˮАплата па дагаворы №3 ад 12.03.2019 куплі-продажу жыллёвых імянных аблігацый“.

Адказ: CASH 141801

вяртанне дэпазіту спецыялізаванай фінансавай арганізацыі (ААТ “Банк Развіцця Рэспублікі Беларусь“, ААТ “БВФБ“)? Ці падыходзіць сюды код 41202 або ставіць як іншыя 90401?

Адказ: CASH 141202

10. Ці ёсць пры адпраўцы ў BISS, АІС ВГА, СМП, ТОМСК аўтаматычныя кантролі КПП? І якія алгарытмы там закладзены?

Адказ: кантролі стаяць у сістэме BISS на плацяжы ў бюджэт з кодамі катэгорый прызначэння пераводу TAXS, VATX, WHLD, TREA, GOVT

11. Што залічваецца па кодзе 30401? Матэрыяльная дапамога пенсіянерам пералічваецца ў дэпазіт на 3404 у іншым банку – які КПП пазначаць?

Адказ: калі гэта не штогадовая матэрыяльная дапамога асобным катэгорыям грамадзян да Дня Перамогі, якая выплачваецца органамі па працы, а матэрыяльная дапамога, якая выплачваецца, напрыклад, былым працадаўцам у адпаведнасці з лакальным актам працадаўца, тады код прызначэння плацяжу 30901. Матэрыяльная дапамога, пералічваемая на дэпазітны рахунак, кадзіруецца кодам 41201.

12. пры адпраўцы пераводу з рахунку фізічнай асобы могуць прымяняцца толькі наступныя коды з даведніка E004: MP2B, MP2P, пры выплаце падаткаў - TAXS. Пры пераводзе на базавы рахунак - OTHR?

Адказ: так, за выключэннем пераводу на базавы рахунак. У дадзеным выпадку выкарыстоўваецца МР2Р.

13. плацеж у адрас Мінскага гарадскога выканаўчага камітэта – адлічэнні ў фонд развіцця будаўнічай галіны ў памеры 1%, які ставіць КПП?

Адказ: у сувязі з тым, што гэта аперацыя ў КПП адсутнічае, то КПП будзе дапоўнены адпаведным кодам.

14. У сувязі з паступаючымі пытаннямі ніжэй прыведзены каментарыі па запаўненні КПП:

Ці правільна мы разумеем, што:

14.1. юрыдычная асоба ў асобе свайго прадстаўніка ўносіць грашовыя сродкі на свой рахунак у касу банка з прызначэннем плацяжу ˮАтрыманая пазыка па дагаворы №2 ад 15.07.20222 ад Іванова І.І.“.

Код - CASH 140401

40401

Пералічэнне прынятых банкам ад суб’екта гаспадарання наяўных грашовых сродкаў для далейшага залічэння на бягучыя (разліковыя) банкаўскія рахункі суб’ектаў гаспадарання

Прыём наяўных беларускіх ад юрыдычных асоб, падраздзяленняў, індывідуальных прадпрымальнікаў, натарыусаў, якія ажыццяўляюць натарыяльную дзейнасць у натарыяльных бюро, для залічэння (пералічэння) на іх бягучыя (разліковыя) банкаўскія рахункі

Адказ: не, правільна – CASH 144504

14.2. фізічная асоба ўносіць грашовыя сродкі ў касу банка на рахунак юрыдычнай асобы з прызначэннем плацяжу ˮПрадастаўленне пазыкі па дагаворы №5 ад 16.07.2022“.

Код - CASH 144504

44504

Прадастаўленне пазык паміж арганізацыямі і фізічнымі асобамі

Плацяжы, звязаныя з пералічэннем грашовых сродкаў у рамках прадастаўленых пазык, якія маюць месца паміж арганізацыямі і фізічнымі асобамі

Адказ: правільна

14.3. фізічная асоба ўносіць у касу банка грашовыя сродкі на рахунак іншай фізічнай асобы з прызначэннем плацяжу ˮАліменты за май“.

Код – CASH 130103

30103

Аліменты

Аліменты

Адказ: правільна

14.4. фізічная асоба ўносіць грашовыя сродкі на рахунак юрыдычнай асобы з прызначэннем плацяжу ˮЗа будаўніцтва дома па дагаворы №43 ад 12.03.2022“.

Код – CASH 121301

21301

Будаўніцтва на тэрыторыі Рэспублікі Беларусь

Плацяжы за будаўніцтва на тэрыторыі Рэспублікі Беларусь (з улікам кошту тавараў, якія набываюцца і выкарыстоўваюцца пры будаўніцтве і рамонце), уключаючы плацяжы за:

работы па ўзвядзенні будынкаў і збудаванняў; будаўнічыя работы па ўзвядзенні мастоў, дарог і чыгунак, у тым ліку кошт тавараў, якія набываюцца і выкарыстоўваюцца пры будаўніцтве аб’ектаў; будаўнічыя работы па будаўніцтве іншых інжынерных збудаванняў, кошт тавараў, якія набываюцца і выкарыстоўваюцца пры будаўніцтве аб’ектаў;

Адказ: правільна

14.5. фізічная асоба ўносіць грашовыя сродкі на рахунак юрыдычнай асобы з прызначэннем плацяжу:

ˮЧарговы плацеж на будаўніцтва аб’екта долевага будаўніцтва згодна з дагаворам ад 12.01.2020 №2“;

ˮ Аплата па дагаворы куплі-продажу нерухомай маёмасці ад 16.10.2019 №4“:

Код CASH 1 50301

50301

Нерухомасць

Плацяжы, звязаныя з набыццём і адчужэннем капітальных будынкаў (будынкаў, збудаванняў), ізаляваных памяшканняў, зямельных участкаў і іншай нерухомай маёмасці, якія не ўлічваюцца як доля ў статутным фондзе. Таксама ўключаюцца плацяжы за ўдзел у будаўніцтве жылля

Адказ: правільна

14.6. пералічэнне утрыманых з заработнай платы па выканаўчых дакументах: штрафаў, прымусовага збору, пагашэння запазычанасці па крэдыце: OTHR 30104;

Адказ: правільна

14.7. пералічэнне камісіі ў іншыя банкі за залічэнне на рахунак аліментаў, утрыманых з заработнай платы работніка: OTHR 30104;

Адказ: не, правільна – OTHR 140106

14.8. пералічэнне ў бюджэт пазабюджэтнага ФСАН абавязковых страхавых узносаў: TAXS 90102;

Адказ: правільна

14.9. пералічэнне налічанага ўзнагароджання за выкананне абавязкаў членам Наглядальнага Савета – прадстаўнікам дзяржавы на рахункі бюджэту: OTHR 30901;

Адказ: правільна

14.10. пералічэнне ўтрыманых з заработнай платы работнікаў узносаў у грамадскія арганізацыі: OTHR 30104 або 90401.

Адказ: OTHR 144301