Паважаныя кліенты!
Інфармуем аб укараненні з 1 жніўня 2022 года ў плацежную сістэму Рэспублікі Беларусь метадалогіі міжнароднага стандарта ISO 20022 «Фінансавыя паслугі. Універсальная схема паведамленняў фінансавай індустрыі».
ISO 20022 — гэта міжнародны стандарт абмена электроннымі паведамленнямі паміж арганізацыямі фінансавай галіны.
Метадалогія міжанароднага стандарта ISO 20022 – апісанне мадэліравання тэхналагічна нейтральных бізнес-працэсаў абмену электроннымі паведамленнямі, праектавання схем і фарматаў такіх паведамленняў.
Міжнародны стандарт ISO 20022 прадугледжвае ўкараненне адзіных патрабаванняў і рэкамендацый па фарміраванні фінансавых паведамленняў, што дазволіць выключыць праблемы сумяшчальнасці аўтаматызаваных сістэм розных фінансавых інстытутаў і спрасціць запаўненне плацежных рэквізітаў.
Агульная інфармацыя
У адпаведнасці з артыкулам 32 Банкаўскага кодэкса Рэспублікі Беларусь ад 25 кастрычніка 2000 г. № 441-З Нацыянальны банк вызначае правілы ажыццяўлення ў Рэспубліцы Беларусь разлікаў у безнаяўнай і наяўнай формах, распрацоўвае і зацвярджае ва ўстаноўленым ім парадку стандарты правядзення разлікаў у выглядзе абавязковых для выканання тэхнічных нарматыўных прававых актаў.
Пастановай Праўлення Нацыянальнага банка Рэспублікі Беларусь ад 05.12.2017 № 484 зацверджана Інструкцыя аб парадку прымянення метадалогіі міжнароднага стандарта ISO 20022 «Фінансавыя паслугі. Універсальная схема паведамленняў фінансавай індустрыі» ў плацежнай сістэме Рэспублікі Беларусь.
Кадыфікатар прызначэння плацяжу ў Рэспубліцы Беларусь
Кадыфікатар прызначэння плацяжу ў Рэспубліцы Беларусь (далей – КПП) падрыхтаваны з мэтай ўпарадкавання і сістэматызацыі інфармацыі аб плацяжах у Рэспубліцы Беларусь, забеспячэння празрыстасці іх правядзення, стварэння ўмоў для аналізу патокаў грашовых сродкаў пры правядзенні разлікаў у безнаяўнай форме ў беларускіх рублях. КПП адобраны Праўленнем Нацыянальнага банка для выкарыстання пры ажыццяўленні міжбанкаўскіх плацяжоў і плацяжоў ўнутры аднаго банка.
Згодна з КПП плацяжы, ініцыяваныя на тэрыторыі Рэспублікі Беларусь, кадзіруюцца наступным чынам:
- ЕЕЕЕ ХАВВСС
- дзе ЕЕЕЕ – код катэгорыі прызначэння пераводу згодна з даведнікам Е004;
- Х – прыкмета плацяжу;
- АВВСС – код прызначэння плацяжу.
Код катэгорыі прызначэння пераводу (ЕЕЕЕ) запаўняецца шляхам выбару значэння з даведніка Е004 «Даведнік кодаў прызначэння плацяжу (ISO)» і прымае наступныя значэнні:
- па плацяжах у бюджэт – TAXS, VATX, WHLD, TREA, GOVT (пры гэтым наяўнасць кода плацяжу ў бюджэт у плацежнай інструкцыі становіцца абавязковым). Код катэгорыі прызначэння пераводу GOVT выкарыстоўваецца толькі па плацяжах з субрахунку рэспубліканскага бюджэту ў рамках выканання пастаянна дзеючага плацежнага даручэння;
- па іншых плацяжах у залежнасці ад спосабу ажыццяўлення плацяжу –. CASH, EPAY, MP2B, MP2P, OTHR.
У выпадку ажыццяўлення плацяжоў, ініцыяваных на тэрыторыі Рэспублікі Беларусь пазначэнне ў плацежных інструкцыях іншых кодаў, якія змяшчаюцца ў даведніку Е004, не дапускаецца.
Пры кадзіраванні прыкметы плацяжу выкарыстоўваюцца значэнні:
- 0 – вяртанне,
- 1 – плацеж .
Прыкмета плацяжу прымае значэнне «0» у выпадках вяртання грашовых сродкаў. Пад вяртаннем грашовых сродкаў разумеецца вяртанне бенефіцыярам плацельшчыку раней залічаных (выплачаных) бенефіцыяру грашовых сродкаў (за выключэннем выпадкаў вяртання (пагашэння) фінансавых актываў або абавязацельстваў). Вяртанне грашовых сродкаў бенефіцыярам можа быць ініцыявана плацельшчыкам у наступных выпадках:
- залішне выплачаных грашовых сродкаў;
- памылкова здзейсненага плацяжу[1];
- невыканання бенефіцыярам абавязацельстваў, звязаных з прызначэннем плацяжу;
- пры вяртанні плацельшчыкам аплачанага тавару;
- пры вяртанні грашовых сродкаў за неаказаныя паслугі, за нявыкананыя работы.
Акрамя таго, прыкмета плацяжу прымае значэнне ˮ0“ у выпадку вяртання грашовых сродкаў, залічаных на рахунак бенефіцыяра ў выніку тэхнічнай памылкі банка, а таксама вяртання грашовых сродкаў банкам у сувязі з немагчымасцю залічэння на рахункі юрыдычных і фізічных асоб (няправільна пазначаны рэквізіты рахунку, рахунак кліента закрыты і г.д.).
Пры выкананні грашовых абавязацельстваў з выкарыстаннем аўтаматызаванай інфармацыйнай сістэмы выканання грашовых абавязацельстваў прыкмета плацяжу заўсёды прымае значэнне «1».
Код прызначэння плацяжу запаўняецца шляхам выбару значэння з даведніка N099 «Кадыфікатар прызначэння плацяжу ў Рэспубліцы Беларусь».
Запаўненне больш за адну класіфікацыю (ЕЕЕЕ ХАВВСС) у плацежнай інструкцыі не дапускаецца. Пры ажыццяўленні аперацыі, маючай некалькі прызначэнняў плацяжу, у плацежнай інструкцыі прастаўляецца код прызначэння базавага плацяжу або найбольшай долі тавараў, работ, паслуг у выпадку, калі яны з’яўляюцца неаднароднымі.
Наяўнасць кода катэгорыі пераводу, прыкметы плацяжу і кода прызначэння плацяжу ў плацежнай інструкцыі кантралюецца банкам плацельшчыка. За правільнасць прастаўлення кодаў у плацежнай інструкцыі адказвае плацельшчык (атрымальнік сродкаў – пры аплаце з рахункаў тэрытарыяльных органаў дзяржаўнага казначэйства).
Пры фарміраванні плацежнай інструкцыі ў выглядзе электроннага дакумента (электроннага паведамлення) пазначэнне кода катэгорыі прызначэння пераводу, прыкметы плацяжу і код прызначэння плацяжу ажыццяўляецца ў асобных палях.
Пры афармленні плацежнай інструкцыі на папяровым носьбіце код катэгорыі прызначэння пераводу, прыкмета плацяжу і код прызначэння плацяжу запаўняюцца ў пачатку поля «Прызначэнне плацяжу».
Дадаткова звяртаем увагу на неабходнасць замены да 01.08.2022 пастаянна дзеючых плацежных даручэнняў з пазначэннем рэквізітаў КПП ў пачатку поле «Прызначэнне плацяжу».
Прыклад кадзіравання прызначэння плацяжу:
- ажыццяўленне юрыдычнай асобай аплаты па дагаворы падраду:
OTHR 130201
- плацеж юрыдычнай асобы за набываемую сельскагаспадарчую сыравіну: OTHR 110701
- пагашэнне запазычанасці па авердрафтным крэдыце:
OTHR 141302
[1] Памылкова здзейснены плацеж – плацеж, адзін або некалькі рэквізітаў атрымальніка грашовых сродкаў (ідэнтыфікатары, у выпадку іх выкарыстання) па якім пазначаны плацельшчыкам некарэктна (няправільна)
Змяненні ў афармленні плацежных дакументаў
Найменне рэквізітаў ISO 20022 і парадак іх запаўнення ў плацежным даручэнні/патрабаванні |
Плацежнае даручэнне (за выключэннем плацяжу ў бюджэт), плацежнае патрабаванне з акцэптам плацельшчыка |
Плацежнае даручэнне |
Плацежнае патрабаванне без акцэпта плацельшчыка |
Пастаянна дзеючае плацежнае даручэнне |
Прыкмета плацяжу |
Поле абавязковае да запаўнення шляхам выбару значэнняў Плацеж (1)/Вяртанне (0) |
Поле абавязковае да запаўнення шляхам выбару значэнняў Плацеж (1)/Вяртанне (0) |
Поле абавязковае да запаўнення толькі значэннем Плацеж (1) |
Поле абавязковае да запаўнення шляхам выбару значэнняў Плацеж (1)/Вяртанне (0) |
Код катэгорыі прызначэння пераводу Абавязковае поле, запаўняецца шляхам выбару значэння з «Даведніка кодаў прызначэння плацяжу (ISO)» Е004 |
Поле абавязковае да запаўнення. Магчымае значэнне: OTHR |
Поле абавязковае да запаўнення. Магчымыя значэнні: |
Поле абавязковае да запаўнення. Па плацяжах у бюджэт пазначаецца адно са значэнняў – TAXS, VATX, WHLD, па іншых плацяжах – OTHR |
Поле абавязковае да запаўнення. |
Код прызначэння плацяжу Абавязковае поле, запаўняецца шляхам выбару значэння з «Кадыфікатар прызначэння плацяжу ў Рэспубліцы Беларусь» N099 |
Поле абавязковае да запаўнення |
Поле абавязковае да запаўнення |
Поле абавязковае да запаўнення |
Поле абавязковае да запаўнення |
Код спасылачнага дакумента (дата і нумар) |
Запаўненне ажыццяўляецца па неабходнасці. Абавязкова да запаўнення ў плацежных патрабаваннях з акцэптам рэквізітамі дакумента, пазначанага ў заяве на акцэпт |
Запаўненне ажыццяўляецца па неабходнасці |
Запаўненне ажыццяўляецца па неабходнасці |
Запаўненне ажыццяўляецца па неабходнасці |
Код перыяду выплаты падатку Неабавязковае поле, запаўняеццаа шляхам выбару значэння з «Даведніка перыядаў выплаты падаткаў (рэпызітарый ISO)» N102, год выплаты (запаўняецца з календара) |
Не запаўняецца |
Запаўняецца па неабходнасці |
Не запаўняецца |
Запаўняецца па неабходнасці для бюджэтных плацяжоў |
Тып выканаўчага дакумента |
Не запаўняецца |
Не запаўняецца |
Абавязкова да запаўнення |
Не запаўняецца |
Статус суб’екта Абавязковае поле, запаўняецца шляхам выбару значэння з «Даведніка статусаў суб’ектаў» N061 |
Абавязкова да запаўнення |
Абавязкова да запаўнення |
Абавязкова да запаўнення |
Абавязкова да запаўнення |
Краіна рэзідэнцтва Абавязкова да запаўнення па нерэзідэнтах Рэспублікі Беларусь запаўняецца шляхам выбару значэння з даведніка «Кадыфікатар краін» N013 |
Абавязкова да запаўнення |
Абавязкова да запаўнення |
Абавязкова да запаўнення |
Абавязкова да запаўнення |
[2] Код катэгорыі прызначэння пераводу GOVT выкарыстоўваецца толькі па плацяжах з субрахунку рэспубліканскага бюджэту ў рамках выканання пастаянна дзеючага плацежнага даручэння.
Змяненні ў афармленні дакументаў, прадастаўляемых кліентамі для ажыццяўлення касавых аперацый
Найменне рэквізітаў ISO 20022 і парадак іх запаўнення ў дакументах[3], прадастаўляемых кліентамі для ажыццяўлення касавых аперацый |
Плацеж наяўнымі грашамі (выдача наяўных грашовых сродкаў) |
Плацеж наяўнымі грашамі (прыём наяўных грашовых сродкаў) |
Прыкмета плацяжу. |
Поле абавязковае да запаўнення шляхам выбару значэнняў Плацеж (1)/Вяртанне (0) |
Поле абавязковае да запаўнення шляхам выбару значэнняў Плацеж (1)/Вяртанне (0) |
Код катэгорыі прызначэння пераводу |
Магчымае значэнне: |
Магчымае значэнне: |
Код прызначэння плацяжу. Абавязковае поле, запаўняецца шляхам выбару значэння з «Кадыфікатар прызначэння плацяжу ў Рэспубліцы Беларусь» N099 |
Запаўняецца значэннем з даведніка зыходзячы з сутнасці плацяжу |
Запаўняецца значэннем з даведніка зыходзячы з сутнасці плацяжу |
[3] чэк, аб’ява на ўзнос наяўнымі, заява на атрыманне наяўных беларускіх рублёў.