Для юрыдычных асоб
Мы прымаем наяўныя грашовыя сродкі пры прад'яўленні дакумента, які сведчыць асобу прадстаўніка юрыдычнай асобы, калі:
- грашовыя сродкі ўносяцца на рахунак у суме, роўнай або якая перавышае 1000 базавых велічынь, і юрыдычнай асобай не заключаны з Банкам дагавор.
Для індывідуальных прадпрымальнікаў
Наяўныя грашовыя сродкі ад ІП альбо яго прадстаўніка мы прымаем пры прад'яўленні дакумента, які сведчыць асобу, калі:
- грашовыя сродкі залічваюцца на рахунак, адкрыты ў іншым банку, і сума аперацыі роўная або перавышае 100 базавых велічынь;
- грашовыя сродкі залічваюцца на рахунак, адкрыты ў ААТ "ААБ Беларусбанк", і сума фінансавай аперацыі роўная або перавышае 1000 базавых велічынь (акрамя выручкі і папаўнення асабістымі сродкамі).
Падстава: правілы ўнутранага кантролю ААТ «ААБ Беларусбанк» у сферы прадухілення легалізацыі даходаў, атрыманых злачынным шляхам, фінансавання тэрарыстычнай дзейнасці і фінансавання распаўсюджвання зброі масавага паражэння (пратакол ад 12.11.2020 № 150.10)