Тэхнічныя работы
22.03.2023

Аб правядзенні тэхналагічных работ 25 сакавіка 2023 года

Паважаныя кліенты!

У сувязі з правядзеннем 25.03.2023 ААТ «Банкаўскі працэсінгавы цэнтр» планавых тэхналагічных работ магчымы наступныя перапынкі ў абслугоўванні:

у перыяд з 02:00 да 05:00 – кароткачасовыя перапынкі ў рабоце сэрвісу «SMS-апавяшчэнне», уключаючы рассылку спецыяльных паведамленняў (дастаўка CVV, PIN, кодаў для дадатковай аўтэнтыфікацыі пры правядзенні аперацый у сетцы Інтэрнэт, кодаў актывацыі плацежных дадаткаў і інш.);

у перыяд з 02:00 да 06:30 – кароткачасовыя перапынкі ў абслугоўванні трымальнікаў картак банкаў, якія карыстаюцца паслугамі Цэнтра, па забеспячэнні дадатковай аўтэнтыфікацыі пры правядзенні аперацый у сетцы Інтэрнэт.

Просім прабачэння за магчымыя нязручнасці.